навіны

Ва Украіне спадзяюцца ўжо ў красавіку мець дастатковую колькасць боепрыпасаў

Украінскія вайскоўцы. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook)
Украінскія вайскоўцы. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Чэхія знайшла ў іншых краінах крыніцы для пастаўкі 800 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў.

Ва Украіне спадзяюцца мець дастаткова боепрыпасаў для сваіх жаўнераў для адпору расейскім войскам ужо з красавіка. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 сакавіка падчас візіту ў Люксембург заявіў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль, перадае Guardian.
Украінскія вайскоўцы. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook)
Украінскія вайскоўцы. (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook)
Украінскі прэм’ер згадаў, Чэхія знайшла ў іншых краінах крыніцы для пастаўкі 800 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў і заяўляе, што сабрала сродкі ў саюзнікаў для куплі першай партыі ў 300 000 штук.


,,

«Мы спадзяемся, што гэтая чэшская ініцыятыва, да якой далучыўся Люксембург, дапаможа нам, і пачынаючы з красавіка ў нас будзе дастаткова боепрыпасаў для стрымлівання нашай лініі фронту», – заявіў Шмыгаль.


Таксама, паводле яго, у Кіеве разлічваюць на на пастаўку ракет вялікай і сярэдняй далёкасці, каб абрэзаць расейскую лагістыку на акупаваных тэрыторыях.
«Гэта таксама крытычна важна, як і артылерыйскія снарады для нас», – дадаў прэм’ер.
Раней пра падтрыманне чэшскай ініцыятывы куплі боепрыпасаў заявілі таксама ўлады Бельгіі, Канады, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Нямеччыны, Партугаліі, Польшчы і Швецыі.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10