Расейскія войскі ўночы абстралялі Кіеў ракетамі. У горадзе 13 параненых
21.03.2024, 13:10
Belsat (Фота: Vadim Ghirda / AP Photo / East News)
podpis źródła zdjęcia
Ракеты запускаліся з рэгіёну Валгадонск-Энгельс у Расеі.
У ноч на 21 сакавіка расейскія войскі нанеслі ўдары ракетамі па сталіцы Украіны, паведамілі ў Паветраных сілах ЗСУ. У выніку абстрэлаў у горадзе ёсць пацярпелыя, але абышлося без загінулых, адзначылі ўлады Кіеву.
Супрацоўнікі ДСНС працуюць на месцы пажару пасля падзення абломкаў расейскай ракеты ў Кіеве, Украіна. 21 сакавіка 2024 года. (Фота: Vadim Ghirda / AP Photo / East News)
Як паведамляецца, Кіеў абстралялі дзвюма балістычнымі/аэрабалістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» (КН-23) / Х-47М2 «Кінджал», а таксама 29 крылатымі ракетамі Х-101/Х-555 з 11 стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС. Ракеты запускаліся з рэгіёну Валгадонск-Энгельс у Расеі. Галоўным кірункам удару стаў Кіеў.
Belsat (Фота: Vadim Ghirda / AP Photo / East News)
Паветраныя сілы Украіны адзначаюць, што паспяхова знішчылі ўсе ракеты.
Тым не менш, у Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі паведамілі, што ў выніку ракетнага ўдару ў горадзе атрымалі раненні 13 чалавек. Шпіталізаваныя 4 асобы. Абышлося без загінулых.
Belsat (Фота: Vadim Ghirda / AP Photo / East News)
20 сакавіка Расея атакавала ў Харкаве прамысловы будынак. У выніку ўдару загінулі 5 асобаў, пацярпелі 8. 15 сакавіка ахвярамі ракетнага ўдару па Адэсе сталі 20 асобаў, яшчэ 73 былі параненыя.