навіны

Сабаленка паведаміла, што ўжо не сустракалася з Кальцовым. Але «сэрца разбітае»

Арына Сабаленка. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: sabalenka_aryna / Instagram)
Арына Сабаленка. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: sabalenka_aryna / Instagram)
podpis źródła zdjęcia

У паліцыі Маямі (ЗША) адзначылі, што хакеіст «скочыў з гаўбца» ў гатэлі.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка апублікавала ў Instagram паведамленне адносна гібелі ў ЗША былога хакеіста зборнай Беларусі Канстанціна Кальцова. У прыватнасці, яна паведаміла, што на момант трагедыі яны не былі парай.
Арына Сабаленка. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: sabalenka_aryna / Instagram)
Арына Сабаленка. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: sabalenka_aryna / Instagram)
«Смерць Косці – неймаверная трагедыя. І хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё ягонай сям’і ў гэты цяжкі час», – напісала тэнісістка.
Пра смерць Канстанціна Кальцова сталася вядома 19 сакавіка. У паліцыі Маямі (ЗША) адзначылі, што хакеіст «скочыў з гаўбца» ў гатэлі. Аддзел забойстваў паліцыі акругі Маямі-Дэйд узяў на сябе расследаванне «відавочнага самагубства», ніякіх падазроных абставінаў не выяўлена.
Кальцоў пачаў кар’еру ў 1998 годзе, выступаў за розныя беларускія і расейскія клубы, некалькі гадоў гуляў у НХЛ у «Pittsburgh Penguins». У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі быў з 1999 года, браў удзел у Алімпіядах і 11 чэмпіянатах свету. У 2017 годзе пачаў трэнерскую кар’еру. За тыдзень да ягонай смерці з’явілася інфармацыя, што Кальцоў зойме пасаду галоўнага трэнера менскага «Дынама» і беларускай зборнай.
Канстанцін Кальцоў (Фота: John Kasko / AHL / Flickr, CC BY 2.0)
Гуляў у НХЛ, сышоў ад жонкі з трыма дзецьмі да Сабаленкі. Чым быў вядомы Канстанцін Кальцоў навіны
Кальцоў быў разведзены. Ягоная былая жонка намякала, што Арына Сабаленка звяла ў яе мужа, пакуль жанчына сядзела ўдома з трыма малымі дзецьмі. Кальцоў сцвярджаў у Instagram, што Сабаленка не датычная да разводу, але не ўтойваў кахання да спартоўкі, маладзейшай за яго на 17 гадоў. У Маямі, дзе загінуў хакеіст, Сабаленка 22 сакавіка правядзе першы матч на турніры катэгорыі WTA-1000.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10