Ці могуць Расея і Украіна сесці за стол перамоваў?
28.03.2024, 09:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пачатак расейска-ўкраінскіх перамоваў у нацыянальным парку «Белавежская пушча» ў Беларусі. 3 сакавіка 2022 года. (Фота: Maxim Guchek / BelTA Pool Photo / AP / East News)
podpis źródła zdjęcia
Шанцаў на мірнае ўрэгуляванне нават менш, чым было ў 2022 годзе.
Падчас любой вайны ўзнікаюць прапановы аб перамовах. Увесну чарговы раз гэтая тэма пачала гучаць і датычна вайны Расеі з Украінай. Турэччына прапаноўвае зладзіць мірны саміт, Вашынгтон дзеліцца планамі дамагчыся перамоваў да канца гэтага года. Belsat.eu тлумачыць, чаму цяпер, вясною 2024 года, шанцаў на завяршэнне вайны Расеі ва Украіне пры дапамозе дыпламатычных сродкаў значна меней, чым у 2022 годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пачатак расейска-ўкраінскіх перамоваў у нацыянальным парку «Белавежская пушча» ў Беларусі. 3 сакавіка 2022 года. (Фота: Maxim Guchek / BelTA Pool Photo / AP / East News)
Спробы пачаць перамовы паміж Кіевам і Масквой фіксаваліся ўжо ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання. У канцы лютага – пачатку сакавіка 2022 года дзве сустрэчы ўкраінскай і расейскай дэлегацыяў прайшлі на тэрыторыі Беларусі, непадалёк ракі Прыпяць. Потым кантакты працягваліся праз відэасувязь, а 29 сакавіка адбылася сустрэча ў Стамбуле.
Там Украіна выказала гатовасць пайсці на шэраг сур’ёзных палітычных саступак, у тым ліку адмовіцца ад далучэння да NATO і замацаваць свой нейтральны статус. Агучаныя прапановы таксама азначалі, што афіцыйны Кіеў дэ-факта гатовы змірыцца са стратай Крыму і Данбасу. Як высветліла нядаўна выданне «The Wall Street Journal», чарнавы варыянт мірнага пагаднення прадугледжваў істотнае скарачэнне ЗСУ і забарону на атрыманне замежнай зброі. Фігуравала там і патрабаванне Масквы наконт статусу расейскай мовы ва Украіне.
Пасля сустрэчы ў Стамбуле праца над дакументам і кансультацыі ў онлайн-фармаце працягваліся яшчэ некалькі месяцаў, але ўлетку 2022 года працэс быў спынены. Па-першае, змяніліся настроі ва ўкраінскім грамадстве: ваенныя злачынствы ў Бучы і Ірпіні, што выявіліся пасля адступлення расейцаў, падштурхоўвалі кіраўніцтва Украіны да больш бескампраміснай пазіцыі. Па-другое, змянілася сітуацыя на фронце: расейскае наступленне выдыхнулася, і неўзабаве ініцыятыва перайшла ў рукі Украіны. Пасля бліскучых перамогаў ЗСУ на Харкаўшчыне і Херсоншчыне ў Расеі больш не было падставаў весці перамовы з пазіцыі сілы. Цяпер на гэтую ролю прэтэндавала Украіна.
Восенню 2022 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўпершыню агучыў сваю «формулу міру», што прадугледжвала аднаўленне тэрытарыяльнай цэласці ў межах 1991 года, прыцягненне да адказнасці вінаватых у агрэсіі ды кампенсацыю шкоды, а таксама гарантыі бяспекі для Украіны дзеля перадухілення новай агрэсіі.
Крэмль у сваю чаргу заявіў пра анексію чатырох украінскіх рэгіёнаў, чым фактычна адрэзаў сабе шляхі да адступлення: цяпер любы варыянт мірнай дамовы, які не прадугледжвае захопу гэтых тэрыторыяў, будзе лічыцца для расейскага кіраўніцтва апрыёры непрымальным.
Восенню 2023 года ваенна-палітычная сітуацыя істотна змянілася. З аднаго боку, контрнаступ ЗСУ, на які Украіна і яе саюзнікі ўскладалі вялікія надзеі, скончыўся няўдачай. Ініцыятыва на фронце зноў перайшла ў рукі Расеі. З другога боку, пачаўся сур’ёзны крызіс заходняй дапамогі для Украіны.
У лістападзе 2023 года тэлеканал NBC распавёў, што прадстаўнікі Еўразвязу і ЗША пачалі абмяркоўваць магчымасць мірных перамоваў Украіны і Расеі. У прыватнасці, закраналіся пытанні, ад чаго Украіна можа адмовіцца дзеля міру, і якія гарантыі бяспекі краіны NATO гатовыя даць украінцам узамен на кампраміс з Масквой. Паводле медыяў, гэтыя абмеркаванні насілі папярэдні, вельмі далікатны і досыць агульны характар, але адначасова былі яскравай прыкметай няўпэўненасці саюзнікаў Украіны ў будучыні.
Пра тое, што Захад задумаўся пра мірныя перамовы, паведаміў у канцы 2023 года і шэраг іншых заходніх выданняў. Некаторыя нават сцвярджалі, што на афіцыйны Кіеў нібыта ціснуць у гэтым пытанні.
Аднак далейшае развіццё падзеяў дае падставы казаць, што заходнія палітыкі можа і абмяркоўваюць перспектывы мірных перамоваў, але навязваць іх Украіне ніхто не збіраецца.
Публічная пазіцыя краінаў Захаду не змянілася: саюзнікі паўтараюць, што маюць намер працягваць падтрымліваць Украіну, а таксама тлумачаць, што рашэнне наконт перамоваў можа прымаць толькі афіцыйны Кіеў. Рыторыка некаторых еўрапейскіх лідараў – напрыклад, прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона – апошнім часам зрабілася нават больш рэзкай у дачыненні Расеі. Афіцыйны Кіеў таксама не змяніў сваёй пазіцыі адносна ўмоваў завяршэння вайны і не адмовіўся ад «формулы міру».
Падчас візіту ў Мадрыд у канцы лютага Зяленскі заявіў, што саюзнікі не ціснуць на яго ў пытанні перамоваў з Расеяй.
,,
«Ці хоча хтосьці? Так. Але гэтыя людзі менш гавораць услых, і гэта цудоўна, яны больш разумеюць, з кім яны раней мелі дыялог», – сказаў ён.
Выданне «Politico» зазначае, што гаварыць пра мірныя перамовы з Расеяй цяпер сапраўды ніхто не наважваецца. Супраць дамовы з Крамлём выступаюць ЗША, Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына. Прычым некаторыя еўрапейскія краіны ўспрымаюць гэтую ідэю рэзка негатыўна.
,,
«Яны па-ранейшаму баяцца, што стануць наступнымі, як толькі мы саступім Пуціну», – цытуе выданне чыноўніка ЕЗ.
Сярод еўрапейскіх лідараў цяпер пануе думка, што Пуціну давяраць нельга і ніякая мірная дамова не гарантуе, што Расея спыніцца і адмовіцца ад далейшых агрэсіўных планаў.
Спыненне вайсковай дапамогі з боку ЗША і перспектывы абрання прэзідэнтам Доналда Трампа не толькі не прымушаюць еўрапейцаў задумацца аб саступках, але наадварот, падштурхоўваюць іх да больш бескампраміснай пазіцыі. Логіка тут наступная: калі еўрапейскія лідары будуць заклікаць да кампрамісаў, то Пуцін гэта ўспрыме як слабасць і толькі ўзмоцніць ціск. А пазіцыі Белага дому ў яго супрацьстаянні з Кангрэсам, наадварот, будуць аслабленыя: навошта выдзяляць дзясяткі мільярдаў долараў Украіне, калі Еўропа збіраецца дамаўляцца з Пуціным? Таму спачатку як мінімум трэба палепшыць перамоўныя пазіцыі. «Нам неабходна вярнуць сабе перавагу, перш чым мы зможам уступіць у перамовы», – заявіў «Politico» Бэнжамэн Адад, дэпутат французскай Нацыянальнай асамблеі з партыі Макрона.
Паказальна тое, як у свеце была ўспрынятая заява Папы Рымскага Францішка, які заклікаў Украіну «мець смеласць падняць белы сцяг і весці перамовы». Заява пра белы сцяг не толькі выклікала абурэнне ва Украіне, але і была раскрытыкаваная шэрагам еўрапейскіх палітыкаў. Ніхто з заходніх лідараў не выступіў у падтрыманне прапановы пантыфіка – прынамсі публічна.
Разам з тым, Папа Рымскі вельмі трапна заўважыў, што ў цяперашняй сітуацыі альтэрнатываю вайне можа быць толькі выкідванне белага сцягу з боку Украіны – па сутнасці, капітуляцыя. Ніхто не верыць у тое, што Расея сапраўды хоча скончыць вайну і можа прапанаваць Украіне годныя ўмовы міру.
,,
«Пуцін не зацікаўлены проста нейкай тэрыторыяй: горадам або сялом, Крымам або Данбасам. Ён зацікаўлены ў разбурэнні Украіны поўнасцю, далучэнні ўсіх зямель незалежнай Украіны да Расеі», – упэўнены Зяленскі.
Ва Украіне і на Захадзе пануе думка, што Масква насамрэч не мае зацікаўленасці ў сур’ёзных перамовах. Пуцін і ягонае атачэнне настойваюць на тым, што мэты «спецыяльнай ваеннай аперацыі» застаюцца нязменнымі, яны працягваюць адмаўляць незалежнасць Украіны і суб’ектнасць яе кіраўніцтва. На гэтым фоне заявы Пуціна пра тое, што Расея нібыта адкрытая да перамоваў, цяжка ўспрымаць усур’ёз. На думку экспертаў амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW), Крэмль спрабуе такім чынам «заахвоціць Захад пайсці на прэвентыўныя саступкі ў дачыненні ўкраінскага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласці ды ўскласці цяжар перамоваў на Украіну і Захад».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пажарнікі тушаць узгаранне на электрападстанцыі пасля ракетнага абстрэлу ў Харкаве, Украіна. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Sergey Bobok / AFP / East News)
У гэтым сэнсе пасярэдніцкія намаганні Кітаю або Турэччыны ідуць хутчэй на карысць Маскве. Напрыклад, мірны план Пекіну фактычна ўраўноўвае агрэсара і ахвяру, выступае процівагай украінскай «формуле міру» і пагражае аслабленнем шырокага міжнароднага падтрымання Украіны. Хаця сама па сабе ініцыятыва КНР таксама не можа ў поўнай ступені задаволіць Крэмль, бо расейскі бок мае намер дамагчыся не спынення вайны, а поўнай перамогі над Украінай.
Прыцішаць свае імперскія прэтэнзіі Пуцін не бачыць сэнсу яшчэ і таму, што ўпэўнены: час працуе супраць Украіны. ЗСУ цяпер зазнаюць дэфіцыт зброі і боепрыпасаў, а калі восенню прэзідэнтам ЗША абяруць Трампа, сітуацыя з заходняй дапамогай можа зрабіцца крытычнай.
Таму ў сённяшняй сітуацыі Крамлю нецікава размаўляць нават пра часовае спыненне агню. Каментуючы прапанову абвесціць замірэнне на час Алімпіяды ў Парыжы, Пуцін адназначна выказаў сваё стаўленне да ідэі замарожвання канфлікту.
,,
«Я ўвесь час казаў і яшчэ раз паўтару: мы за мірныя перамовы, але толькі не таму, што ў праціўніка патроны сканчаюцца. А калі яны сапраўды, па-сур’ёзнаму, у доўгатэрміновай перспектыве жадаюць выбудаваць мірныя, добрасуседскія адносіны паміж дзвюма дзяржавамі. А не ўзяць паўзу для пераўзбраення на паўтара-два гады», – заявіў расейскі прэзідэнт 18 сакавіка.
Таму прапанова прэзідэнта Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана зладзіць мірны саміт у Стамбуле цяпер, відаць, не мае перспектываў: такі фармат не задаволіць нікога.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.