навіны

У Вільні трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік Туз

Шаўроны з Пагоняй і нацыянальным сцягам на плячы байца палка Кастуся Каліноўскага. Кіеўская вобласць, Украіна. 23 траўня 2022 года. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)

podpis źródła zdjęcia

Паліцыя цяпер высвятляе абставіны здарэння.

21 сакавіка ў Вільні трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік Туз, паведамляе клуб «Ліцвіны».
Шаўроны з Пагоняй і нацыянальным сцягам на плячы байца палка Кастуся Каліноўскага. Кіеўская вобласць, Украіна. 23 траўня 2022 года. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Шаўроны з Пагоняй і нацыянальным сцягам на плячы байца палка Кастуся Каліноўскага. Кіеўская вобласць, Украіна. 23 траўня 2022 года. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Паліцыя цяпер высвятляе абставіны трагедыі. Імя і прозвішча загінулага не называецца з мэтаў бяспекі.
Радыё «Свабода» піша, што здарэнне пацвярджаюць таксама іншыя крыніцы.
На вайну ва Украіну «Туз» прыехаў яшчэ ў сакавіку 2022 года. Ён браў удзел у баявых дзеяннях на поўдні Украіны ў складзе беларускага батальёна «Тэрор». У канцы 2022-га звольніўся са службы. У верасні 2023 года вярнуўся на фронт, ваяваў у 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» «Туза»21 сакавіка збіў пад Вільняй цягнік. Малады чалавек ішоў па рэйках. Беларусу было 33 гады.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10