навіны

ФСБ знайшла ў тэракце 22 сакавіка «ўкраінскі след»

Супрацоўнік праваахоўных органаў патрулюе тэрыторыю каля ГЦ «Crocus City Hall» пасля страляніны. Краснагорск, Расея. 23 сакавіка 2024 года. (Фота: Stringer / AFP / East News)
Супрацоўнік праваахоўных органаў патрулюе тэрыторыю каля ГЦ «Crocus City Hall» пасля страляніны. Краснагорск, Расея. 23 сакавіка 2024 года. (Фота: Stringer / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia

Тэрарысты нібыта «мелі адпаведныя кантакты на ўкраінскім баку». 

Федэральная служба бяспекі Расеі заявіла, што тэрарысты, якія ўчынілі напад на «Crocus City Hall», хацелі ўцячы ва Украіну і «мелі адпаведныя кантакты на ўкраінскім баку».
Супрацоўнік праваахоўных органаў патрулюе тэрыторыю каля ГЦ «Crocus City Hall» пасля страляніны. Краснагорск, Расея. 23 сакавіка 2024 года. (Фота: Stringer / AFP / East News)
Супрацоўнік праваахоўных органаў патрулюе тэрыторыю каля ГЦ «Crocus City Hall» пасля страляніны. Краснагорск, Расея. 23 сакавіка 2024 года. (Фота: Stringer / AFP / East News)
Агенцтва «РИА Новости» распаўсюдзіла заяву ФСБ наконт тэракту ў Падмаскоўі.
Сцвярджаецца, што выніку дзеянняў спецслужбаў і праваахоўных органаў затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку чацвёра тэрарыстаў, якія бралі беспасярэдні ўдзел у ажыццяўленні тэракту ў «Crocus City Hall». Цяпер вядзецца далейшая праца над выяўленнем памагатых.
У ФСБ падкрэсліваюць, што пасля ўчынення тэракту злачынцы спрабавалі ўцячы, едучы ў бок расейска-ўкраінскай мяжы. Спецслужба сцвярджае: «пасля здзяйснення тэракту злачынцы мелі намер перайсці расейска-ўкраінскую мяжу, мелі адпаведныя кантакты на ўкраінскім баку».
Унутры «Крокус Сіці Хол» пасля тэракту. Скрыншот з відэа sledcom.ru
Колькасць загінулых у тэракце «Крокус Сіці Хол» дасягнула 115 чалавек навіны
Паводле дэпутата Дзярждумы Аляксандра Хінштэйна, аўтамабіль з тэрарыстамі спынілі ў раёне вёскі Хацунь Бранскай вобласці. Выданне Astra звяртае ўвагу, што адлегласць ад вёскі да Украіны – прыкладна 153 кіламетры, а да Беларусі – 250 кіламетраў.
У ФСБ падкрэсліваюць, што «тэракт быў старанна спланаваны». Зброя, якая выкарыстоўвалася тэрарыстамі, была прыгатаваная ў схованцы.
У заяве ФСБ нічога не гаворыцца пра грамадзянства або этнічную прыналежнасць падазраваных. Раней шэраг расейскіх медыяў паведамляў, што затрыманыя – грамадзяне Таджыкістану.
Улады Украіны адразу пасля тэракту заявілі, што не маюць дачынення да тэракту. У Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны лічаць, што тэракт у Падмаскоўі ёсць свядомаю правакацыяй рэжыму Пуціна.
Пажар на даху ГЦ «Крокус Сіці Хол» пад Масквой, Расея. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Sergey Bobylev / Sputnik / East News)
Тэракт на канцэрце ў Маскве: загінулі мінімум 40 чалавек. Глядзіце спецэфір «Вот Так» навіны
Учора расейскі вайсковы аналітык Ян Мацвееў у эфіры «Вось так» выказаў меркаванне, што трагедыю ў «Crocus City Hall» пуцінская ўлада можа выкарыстоўваць для ўвядзення нейкіх непапулярных захадаў, у тым ліку другой хвалі мабілізацыі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10