навіны

За ўдзел у маршах пратэсту менчука судзілі перад студэнтамі БДЭУ

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Уладзіміру Каралю прысудзілі тры гады «хатняй хіміі».

60-гадовага Уладзіміра Караля за ўдзел у маршах пратэсту 2020 года вырашылі судзіць паказальна – перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Выязное пасяджэнне перад студэнтамі першага і другога курсаў правёў 28 лютага суд Заводскага раёна, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Здымак мае ілюстрацыйны хараткар. Акцыя пратэсту ў Менску, Беларусь. 22 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны хараткар. Акцыя пратэсту ў Менску, Беларусь. 22 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
Крымінальную справу на мужчыну пачалі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Паводле версіі абвінавачання, мужчына неаднаразова выходзіў на праезную частку дарогі і вёў відэаздымкі на мабільны тэлефон, суправаджаючы ўсё каментарамі. Адным з доказаў вінаватасці сталі відэазапісы, якія ён захоўваў на камп’ютары ў сябе дома.
Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла Уладзіміру Каралю тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у чатырох акцыях пратэсту.
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10