навіны

ГУР Украіны пра тэракт у Падмаскоўі: Гэта свядомая правакацыя спецслужбаў Пуціна

Аўтамабілі расейскіх экстраных службаў прыпаркаваны каля палаючай канцэртнай пляцоўкі «Крокус Сіці Хол» пасля паведамлення аб інцыдэнце са стральбой, пад Масквой, Расея. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum)

podpis źródła zdjęcia

«Крамлёўскі тыран з гэтага пачынаў сваю карʼеру і такімі ж злачынствамі супраць уласных грамадзян хоча яе завяршыць».

У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны заявілі, што тэракт у Падмаскоўі з’яўляецца свядомай правакацыяй рэжыму Пуціна, пра які папярэджвала міжнародная супольнасць. Пра гэта сказаў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў у каментары «Украінскай праўдзе».
Аўтамабілі расейскіх экстраных службаў прыпаркаваны каля палаючай канцэртнай пляцоўкі «Крокус Сіці Хол» пасля паведамлення аб інцыдэнце са стральбой, пад Масквой, Расея. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum)
Аўтамабілі расейскіх экстраных службаў прыпаркаваны каля палаючай канцэртнай пляцоўкі «Крокус Сіці Хол» пасля паведамлення аб інцыдэнце са стральбой, пад Масквой, Расея. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum)
«Гэта свядомая правакацыя спецслужбаў Пуціна, пра якую папярэджвала міжнародная супольнасць. Крамлёўскі тыран з гэтага пачынаў сваю карʼеру і такімі ж злачынствамі супраць уласных грамадзян хоча яе завяршыць», – адзначыў прадстаўнік ГУР.
Пажар на даху ГЦ «Крокус Сіці Хол» пад Масквой, Расея. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Sergey Bobylev / Sputnik / East News)
Тэракт на канцэрце ў Маскве: загінулі мінімум 40 чалавек. Глядзіце спецэфір «Вот Так» навіны
Вечарам 22 сакавіка перад канцэртам гурту «Пікнік» у маскоўскай канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» адбылася масавая страляніна з аўтамата. Пасля раздаліся некалькі выбухаў.
Улады Расеі паведамляюць пра не менш чым 40 загінулых і не менш чым 130 параненых, дакладная колькасць пакуль невядомая. Квіткі на канцэрт былі раскупленыя, у зале маглі знаходзіцца больш за 2 тысячы чалавек.
Пажар на даху ГЦ «Крокус Сіці Хол» пад Масквой, Расея. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Sergei Vedyashkin / Moscow News Agency / AP / East News)
ЗША і іншыя краіны папярэджвалі пра магчымы тэракт за два тыдні да маскоўскага расстрэлу навіны
Варта адзначыць, што яшчэ 8 сакавіка пасольства ЗША ў Расіі і МЗС Брытаніі папярэдзілі аб магчымых тэрактах у Маскве.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10