навіны

Захаванне ініцыятывы расейцаў па ўсім фронце. Што адбываецца ва Украіне?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Разбурэнні ў жылым будынку пасля расейскага ракетнага абстрэлу. Запарожжа, Украіна. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Andriy Andriyenko / AP Photo / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Разбурэнні ў жылым будынку пасля расейскага ракетнага абстрэлу. Запарожжа, Украіна. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Andriy Andriyenko / AP Photo / East News)
podpis źródła zdjęcia

Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 22 сакавіка.

«Белсат» падводзіць вынікі 758-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 22 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Разбурэнні ў жылым будынку пасля расейскага ракетнага абстрэлу. Запарожжа, Украіна. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Andriy Andriyenko / AP Photo / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Разбурэнні ў жылым будынку пасля расейскага ракетнага абстрэлу. Запарожжа, Украіна. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Andriy Andriyenko / AP Photo / East News)
У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што цягам апошняга тыдня праўкраінскія дыверсійна-выведныя сілы намагаліся прарвацца на тэрыторыю Курскай і Белгародскай вобласцяў РФ, але поспеху не дасягнулі.
Расейскі ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што актыўнасць ДВГ праціўніка знізілася, але яны ўсё яшчэ дзейнічаюць на памежжы.
У Купянскім раёне Харкаўскай вобласці, паводле ўкраінскага камандавання, расейцы правялі два штурмы ў ваколіцах сяла Сынькоўка, але поспеху не дасягнулі.
На суседнім ліманскім кірунку Узброеныя сілы РФ прынамсі 11 разоў атакавалі каля Цернаў, Спірнага, Вясёлага і Раздолаўкі на поўначы Данецкай вобласці, а таксама каля Белагораўкі на Луганшчыне.
Прарасейскі тэлеграм-канал «Два майора» піша аб прасоўваннях УС РФ каля сяла Церны.
У гэты ж час праўкраінскі «Офіцер» сцвярджае, што ЗСУ адкінулі праціўніка ад населенага пункту. Пры гэтым адзначаецца, што за апошні 10 дзён расейцы страцілі забітымі пад Цернамі амаль цэлы полк сваіх вайскоўцаў.
На бахмуцкім кірунку ініцыятыва застаецца за расейскімі вайскоўцамі, якія ціснуць з захаду і поўдня ад раённага цэнтру. Украінскі Генштаб фіксуе 15 безвыніковых атак праціўніка каля населеных пунктаў Багданаўка, Іванаўскае, Клішчыеўка і Андрэеўка.
Праўкраінскі канал «Говорять Снайпер» паведамляе пра цяжкія баі на ўчастку паміж паміж сёламі Багданаўка і Іванаўскае, адкуль расейцы спрабуюць прабіцца да суседняга гораду Часаў Яр. Паводле крыніцы, тут за содні сілы абароны Украіны знішчылі восем адзінак цяжкай тэхнікі праціўніка.
Сямён Пегаў гаворыць, што каля Багданаўкі, Іванаўскага і Клішчыеўкі баі маюць сустрэчы характар. Таксама ваенкор адзначае прасоўванні УС РФ каля апошняга населенага пункту.
На аўдзееўскім кірунку расейцы ціснуць на захадзе ад аднайменнага гораду, але за апошнія содні інтэнсіўнасць іх атак істотна знізілася: украінскае камандаванне піша пра пяць безвыніковых штурмаў сваіх пазіцыяў каля сёлаў Бэрдычы, Сямёнаўка, Танэнькае і Первамайскае.
Між тым аналітыкі праекту Deepstate гавораць, што войскі РФ усё ж прасунуліся на поўначы ад Танэнькага. Але адначасова з гэтым зняпраўджваецца ранейшая заява Мінабароны РФ пра захоп Танэнькага – ЗСУ яшчэ ўтрымліваюць частку пазіцыяў на паўднёвым захадзе сяла.
Пегаў сцвярджае, што ў Первамайскім расейцы таксама паступова прасоўваюцца, але поспехі даюцца складана.
На навапаўлаўскім кірунку расейцы больш за 20 разоў атакавалі ў ваколіцах населеных пунктаў Краснагораўка, Новаміхайлаўка, Вадзяное, Ураджайнае і Старамаёрскае. Прарасейскія крыніцы пішуць, што УС РФ дасягнулі невялікіх тактычных поспехаў каля Новаміхайлаўкі.
Арэхаўскі і херсонскі кірункі (лінія фронту ў Запарожскай і Херсонскай вобласцях)
У Запарожскай вобласці працягваюцца баі на ўчастку паміж сёламі Вэрбовае і Работына (з поўдня ад гораду Арэхаў).
Тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» паведамляе, што каля Работына сітуацыя складаная для Збройных сілаў: тут фронт трымаецца ў першую чаргу за кошт ужывання БпЛА і FPV-дронаў, якія набываюцца валанцёрамі.
Зменаў лініі сутыкнення не фіксуецца.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10