Рэпартаж

Як адсвяткавалі Дзень Волі ў Варшаве і Вільні

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Святкаванне Дня Волі працягнецца і заўтра!

Дзень Волі адзначаць сёлета некалькімі буйнымі імпрэзамі, і першаю з шэрагу стаўся марш і мітынг-канцэрт, арганізаваны Аб’яднаным пераходным кабінетам і партнёрамі ў Варшаве. «Белсат» вёў онлайн-трансляцыю маршу.
Пачатак акцыі запланавалі на 14:00 на пляцы Трох Крыжоў, фінал – канцэрт на Замкавым пляцы з удзелам Піта Паўлава, гуртоў «Dzieciuki», «The Superbullz», «Atesta», «Belarusian Truestory» і іншых.
Апроч таго, нашыя журналісты рабілі ўключэнні са сталіцы Літвы, а таксама з Беластоку, каб апавесці, як там святкуюць Дзень Волі.
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святкаванне Дня Волі працягнецца і заўтра, найперш для людзей у Беларусі каманда БНР-100 ладзіць онлайн-канцэрт БНР-106. Арганізатары абяцаюць трансляцыю шоу з канцэртам, анансавалі выступы гуртоў «Volski», «J:Морс», «Naviband», «Dzieciuki», «Šuma» і «Nochy».
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Вось тут мы падрыхтавалі вялікі гайд пра святочныя імпрэзы ў замежжы.
Нагадваем, што адкрыта і публічна святкаваць 106-ую гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў сённяшняй Беларусі вельмі небяспечна.
belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10