навіны

Лік пацярпелых падчас тэракту ў Падмаскоўі вырас да 152. У Расеі – агульнанацыянальная жалоба

Учынены тэрарыстамі пажар у комплексе «Крокус Сити Холл». Краснагорск, Маскоўская вобласць. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum)
Учынены тэрарыстамі пажар у комплексе «Крокус Сити Холл». Краснагорск, Маскоўская вобласць. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі каля будынку МЗС прыспусцілі чырвона-зялёны сцяг і сцяг ведамства.

МНС Маскоўскай вобласці ўдакладніла, што падчас атакі на канцэртную залу пацярпелі 152 асобы. У ведамстве таксама пацвердзілі лік ахвяраў: 133. Раней паведамлялася, што раненні атрымалі 147 асобаў.
Учынены тэрарыстамі пажар у комплексе «Крокус Сити Холл». Краснагорск, Маскоўская вобласць. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum)
Учынены тэрарыстамі пажар у комплексе «Крокус Сити Холл». Краснагорск, Маскоўская вобласць. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum)
Сярод 152 пацярпелых – 5 дзяцей. Шпіталізаваных – 114.
Паводле апошніх звестак Следчага камітэту Расеі, ахвярамі нападу сталі 133 асобы, у тым ліку трое дзяцей. Гэтую лічбу пацвердзілі ў Падмаскоўным упраўленні Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Пра сканчэнне пошукавай аперацыі ў комплексе «Крокус Сити Холл» не паведамлялася, таму нельга выключаць, што на месцы тэракту знойдуць новых ахвяраў.
Сёння ў Расеі – дзень агульнанацыянальнай жалобы. Да канцэртнай залы людзі прыносяць кветкі, знічы і плюшавыя цацкі.
Кветкі каля комплексу «Крокус Сити Холл». Краснагорск, Маскоўская вобласць. 23 сакавіка 2024 года. (Фота: Дзмітрый Галубовіч / Russian Look / Forum)
Кветкі каля комплексу «Крокус Сити Холл». Краснагорск, Маскоўская вобласць. 23 сакавіка 2024 года. (Фота: Дзмітрый Галубовіч / Russian Look / Forum)
У Беларусі каля будынку МЗС прыспусцілі чырвона-зялёны сцяг і сцяг ведамства. Напярэдадні на фасадзе Нацыянальнай бібліятэкі пачалі паказваць выяву расейскага трыкалору.
Алім Кашавараў. (Крыніца: Zerkalo.io)
Пацярпелы падчас тэракту ў Маскве беларус у скрайне цяжкім стане, падключаны да апарату ШВЛ навіны
Падчас тэракту пацярпеў адзін беларус – нарадзінец Бабруйску Алім Кашавараў. Ён у скрайне цяжкім стане, падключаны да апарату ШВЛ. Акрамя таго, адзін грамадзянін Беларусі лічыцца зніклым без звестак: пра яго ў пасольства ў Маскве паведамілі сваякі.
Тым часам набліжаныя да тэрарыстычных груповак крыніцы распаўсюдзілі відэа, запісанае самымі нападнікамі. На кадрах відаць, што ў атацы бралі ўдзел сама меней чацвёра. Яны расстрэльвалі людзей з аўтаматаў, а аднаму мужчыну перарэзалі горла. Твары тэрарыстаў на відэа заблюраныя, аднак, як заўважыў Telegram-канал «ASTRA», адзенне гэтых людзей падобнае да таго, у якім былі затрыманыя ў Бранскай вобласці.


Пра тэракт выказаўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён назваў Уладзіміра Пуціна нікчэмнасцю і абурыўся, што ў гэтым нападзе Расея знайшла «ўкраінскі след»:
«Тое, што адбылося ў Маскве, відавочна, і Пуцін, і іншыя падонкі проста спрабуюць зваліць на кагосьці іншага. Яны прыйшлі ва Украіну, спальваюць нашыя гарады – і Украіну ж спрабуюць абвінаваціць. Яны катуюць, гвалтуюць нашых людзей – і іх жа абвінавачваюць. Яны сюды, на ўкраінскую зямлю, нагналі сотні тысяч тэрарыстаў сваіх, ваююць супраць нас, і ім усё роўна, што адбываецца ўнутры іхнай жа краіны. Гэтая нікчэмнасць Пуцін, замест таго каб займацца сваімі грамадзянамі Расеі, звяртацца да іх, содні маўчаў – думаў, як гэта прыцягнуць да Украіны».
Зяленскі таксама адзначыў, што расейскіх вайскоўцаў, якія цяпер ваююць супраць Украіны, «хапіла б, каб спыніць любых тэрарыстаў»:


,,

«І калі расейцы гатовыя моўчкі паміраць у «крокусах» і не задаваць аніякіх пытанняў сваім спецслужбам, то Пуцін яшчэ не адную такую сітуацыю паспрабуе вярнуць на карысць сваёй асабістай улады».


Пуцін раней у адмысловым звароце заявіў, што тэрарысты намагаліся ўцячы ва Украіну і на мяжы для іх было падрыхтаванае «акно».
Палітолаг, аглядальнік еўрапейскай і міжнароднай палітыкі выдання «Новая газета Европа» Дзяніс Левен у размове з «Белсатам» назваў версію хоць якой-кольвек датычнасці Кіева няслушнаю:
Канцэртная зала «Крокус Сіці Хол», дзе здарыўся тэракт. Краснагорск, Маскоўская вобласць Расеі. 23 сакавіка 2024 года. (Фота: Сяргей Булкін / Russian Look / Forum)
«Калі гэта Захад, то не зразумелая матывацыя». Што не так з версіямі прапаганды пра тэракт у Падмаскоўі? навіны
«Гэта сумнеўна, бо не вельмі зразумелая матывацыя. Навошта гэта спатрэбілася? Што Захад ці Украіна ад гэтага могуць атрымаць, акрамя адплаты або рэакцыі ў адказ? Я не бачу ніякага ў гэтым інтарэсу. У мяне няма сумневаў у тым, што ўрад ЗША мае магчымасць учыняць такія атакі, але каб што? Каб абвастрыць стасункі з Расеяй яшчэ больш?»
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10