навіны

BELPOL: Арыенціроўку па тэракце ў «Крокусе» рассылаюць па беларускіх РАУСах

BELPOL стала вядома, што расейскі МУС рассылаў арыенціроўкі на падазраваных у тэракце ў беларускія РАУСы. (Крыніца: BELPOL / Telegram)
BELPOL стала вядома, што расейскі МУС рассылаў арыенціроўкі на падазраваных у тэракце ў беларускія РАУСы. (Крыніца: BELPOL / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У ёй указаныя людзі, якія ўжо заявілі, што не маюць дачынення да тэракту.

Аб’яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL атрымала інфармацыю, што ў аддзяленні ўнутраных справаў Беларусі з МУС Расеі паступаюць арыенціроўкі на падазраваных у здзяйсненні тэракту ў ГЗЦ «Крокус» у Падмаскоўі ўвечары 22 сакавіка.
BELPOL стала вядома, што расейскі МУС рассылаў арыенціроўкі на падазраваных у тэракце ў беларускія РАУСы. (Крыніца: BELPOL / Telegram)
BELPOL стала вядома, што расейскі МУС рассылаў арыенціроўкі на падазраваных у тэракце ў беларускія РАУСы. (Крыніца: BELPOL / Telegram)
У арыенціроўцы паведамляецца, што нападнікаў было 3 – 4 чалавекі, яны, імаверна, мелі «каўказскую» знешнасць і пасля страляніны па людзях і падпалу канцэртнай залі з’ехалі на аўтамабілі «Рэно Сімбал» белага колеру з рэгістрацыйным нумарам Т688 УМ69.
Таксама ў арыенціроўцы ўказаныя дадзеныя нібыта «абгрунтавана падазраваных у здзяйсненні тэракту» людзей:
Акрамя таго, МУС аддаў загад узмацніць нарады ДАІ ў памежных з Расеяй вобласцях аўтаматамі АКС-74У.
BELPOL звяртае ўвагу, што па форме арыенціроўка з МУС РФ накіроўваецца беларускім міліцыянтам не як прадстаўнікам іншай дзяржавы, якую просяць аб дапамозе, а як падначаленым, якім даецца загад.
Тым часам, падобна на тое, што гэтыя арыенціроўкі – фэйкавыя. Прынамсі, яны былі часткова зняпраўджаныя.
Пасля таго як спецслужбы РФ паведамілі што ўсе тэрарысты былі затрыманыя ў Бранскай вобласці, дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн заявіў, што ў іхным аўтамабілі знайшлі пашпарты грамадзянаў Таджыкістану.
Адзін з падазраваных у здзяйсненні тэракту ў «Крокус Сіці Хол». (Фота: ENews112 / Telegram)
Медыі: затрыманыя тэрарысты – грамадзяне РФ навіны
У МЗС Таджыкістану адразу заявілі, што не атрымлівалі ад афіцыйных уладаў Расеі пацверджання інфармацыі аб датычнасці грамадзян Таджыкістану да тэракту. Пазней у МУС Таджыкістану паведамілі, што два чалавекі з арыенціровак, якія былі распаўсюджаныя расейскімі медыямі, з лістапада знаходзяцца на тэрыторыі Таджыкістану. Іх імёны Рыводжыдзін Ісламаў і Махмадрасул Насрыдзідзінаў.
Як высветліла выданне ASTRA, яшчэ адзін чалавек з арыенціровак, Рустам Назараў, працуе таксістам у Самары. У момант тэракту вячэраў з бацькамі, а затым падвозіў на сваім аўтамабілі сястру. Ён сам з’явіўся ў аддзел паліцыі і заявіў аб сваёй невінаватасці, калі ўбачыў фота ў медыях. Яго родныя пацвердзілі, што Назараў увесь гэты час быў з імі.
Telegram-канал «112» паведамляе са спасылкай на ўласныя крыніцы, што насамрэч усе затрыманыя – грамадзяне Расейскай Федэрацыі. МУС Расеі працягвае сцвярджаць, што ўсе затрыманыя па падазрэнні ў тэракце – замежныя грамадзяне. Адзін з затрыманых заявіў, што прыляцеў з Турцыі 4 сакавіка.
На відэа допытаў затрыманых, якія публікуюць у сеціве, бачна, што гэтыя людзі вельмі кепска размаўляць на расейскай мове. Адзін з затрыманых кажа на камеру, што жыў у гостэле на Дзмітраўцы з земляком Мухамадам. Працы не было, але тут на іх у мэсэнджары выйшаў нейкі Абдула. Гэта Абдула нібыта і прапанаваў учыніць напад на «Крокус». Другі затрыманы сцвярджае, што за тэракт ім нібыта абяцалі па 500 тысяч расейскіх рублёў кожнаму.
Увечары 22 сакавіка ў маскоўскай канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол», дзе быў запланаваны выступ гурту «Пікнік», група невядомых учыніла страляніну з аўтаматычнай зброі. Тэрарысты расстралялі дзясяткі людзей, у будынку раздаліся некалькі выбухаў і распачаўся вялікі пажар.
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» у Краснагорску Маскоўскай вобласці. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Dmitry Golubovich / Russian Look / Forum)
Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» выпусціла пашыраную заяву ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі навіны
Паводле апошніх звестак уладаў РФ, у выніку тэракту загінулі 133 чалавекі. Па колькасці загінулых напад стаў другім найбуйнейшым тэрактам у РФ пасля нападу на школу ў Беслане 1 верасня 2004 года, калі, паводле афіцыйных звестак, загінулі 334 чалавекі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10