навіны

Каардынацыйная рада апублікавала графік выбараў. Агітацыя стартуе ўжо праз месяц

Слуханні Каардынацыйнай рады ў справе вызвалення палітвязняў. Варшава, Польшча. 2 снежня 2023 года. (Фота: Белсат)
Слуханні Каардынацыйнай рады ў справе вызвалення палітвязняў. Варшава, Польшча. 2 снежня 2023 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Канчатковыя вынікі выбараў у КР абвесцяць 8 чэрвеня.

Агітацыйны этап на выбарах трэцяга складу Каардынацыйнай рады пачнецца 25 красавіка. Графік выбараў у КР быў апублікаваны 25 сакавіка.
Слуханні Каардынацыйнай рады ў справе вызвалення палітвязняў. Варшава, Польшча. 2 снежня 2023 года. (Фота: Белсат)
Слуханні Каардынацыйнай рады ў справе вызвалення палітвязняў. Варшава, Польшча. 2 снежня 2023 года. (Фота: Белсат)
Выбарчая камісія для правядзення выбараў у КР цяпер у працэсе фармавання. Да канца месяца мае адбыцца галасаванне адносна яе складу. А да 15 красавіка павінны адбыцца фармаванне спісаў выбарчых суб’ектаў і падача дакументаў на рэгістрацыю ў выбарчую камісію.
Запланаваны дэдлайн рэгістрацыі кандыдатаў – 22 красавіка.
Агітацыя зойме адзін месяц і пройдзе з 25 красавіка да 25 траўня.
Само ж галасаванне працягнецца тры дні, з 25 да 28 траўня. Першыя вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 29 траўня. Падаць скаргі можна будзе да 8 чэрвеня.
Канчатковыя вынікі выбараў у КР абвесцяць 8 чэрвеня, а першае паседжанне Каардынацыйнай рады ІІІ склікання мае адбыцца 15 чэрвеня.
Нагадаем, што на выбарах у КР выбарнікам прапаноўваюць прагаласаваць за закрытыя спісы кандыдатаў. Гэта значыць, што людзі будуць ведаць, хто ёсць у спісе, але мяняцца склад гэтых спісаў не будзе.
Выбары пройдуць паводле прапарцыйнай сістэмы, то бок асобы са спісу, умоўна, партыі будуць атрымліваць месцы ў Каардынацыйнай радзе прапарцыйна галасам, пададзеным за спісы кандыдатаў. Чым больш галасоў атрымае нейкі спіс, тым больш яго прадстаўнікоў трапяць у КР.
У аднаго выбарніка будзе толькі адзін голас, які ён можа аддаць за абраны спіс.
Belsat
У Каардынацыйнай радзе абралі новае кіраўніцтва. Праз два месяцы яно павінна змяніцца навіны
Пасля выбараў трэці склад Каардынацыйнай рады сфармуе кансультатыўную Грамадскую палату для НДА.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10