Белгарад зноў трапіў пад абстрэл: чацвёра пацярпелі
24.03.2024, 23:03
Наступствы паветранай атакі на Белгарад, 24 сакавіка 2024 году. (Фота: vvgladkov / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Белгарад цяпер абстрэльваецца рэгулярна.
Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ў выніку паветранай атакі з боку ЗСУ пацярпелі чатыры жыхара Белгараду.
Наступствы паветранай атакі на Белгарад, 24 сакавіка 2024 году. (Фота: vvgladkov / Telegram)
Адзін мужчына атрымаў аскепкавае раненне грудной клеткі, а жанчына – закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Яшчэ двое мужчын атрымалі больш лёгкія траўмы.
Паводле губернатар, у Белгарадзе розныя пашкоджанні атрымалі 22 кватэры ў 7 шматкватэрных дамах, а таксама 7 прыватных жылых домаўладанняў, адзін гаспадарчы субʼект і 11 аўтамабіляў.
Мэр Белгараду Валяцін Дземідаў паведаміў, што адзін шматкватэрны дом сур’ёзна разбураны: абрынулася частка тэхнічнага паверха.