навіны

У Варшаве адкрылася выстава карцінаў Алеся Пушкіна

Жанчына фатаграфуецца на фоне карцінаў Алеся Пушкіна. (Фота: Белсат)
Жанчына фатаграфуецца на фоне карцінаў Алеся Пушкіна. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Палітзняволены мастак памёр 11 ліпеня 2023 года.

У Варшаве на пляцоўцы беларускай прасторы «Робім разам» 24 сакавіка адкрылася выстава арыгінальных карцінаў Алеся Пушкіна.
Хор спявае «Магутны Божа» на адкрыцці выставы Алеся Пушкіна ў прасторы «Робім разам». Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Хор спявае «Магутны Божа» на адкрыцці выставы Алеся Пушкіна ў прасторы «Робім разам». Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Карціны былі прэзентаваныя з дзвюх прыватных калекцыяў і аднаго ўніверсітэту. Адкрыццё прымеркавалі да Дня Волі.
Зянон Пазняк на адкрыцці выставы карцінаў Алеся Пушкіна. (Фота: Белсат)
Зянон Пазняк на адкрыцці выставы карцінаў Алеся Пушкіна. (Фота: Белсат)
Арганізатары ўпэўненыя, што выстава мае вялікае культурніцкае, грамадска-палітычнае і гістарычнае значэнне:


,,

«Цяпер нам патрэбныя такія героі. Лёс Алеся Пушкіна, ягоная фігура мусяць аб’ядноўваць беларусаў для далейшай барацьбы. Памяць па ім – тое, што беларусы мусяць захаваць. Ягонае жыццё – вычын, які натхняе нас працягваць».


Наведнікі адкрыцця выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве. (Фота: Белсат)
Наведнікі адкрыцця выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве. (Фота: Белсат)
Мастак Алесь Пушкін. (Фота: mediazona.by)
Мастак, перформер, акцыяніст, палітвязень. Памёр Алесь Пушкін, які нічога не баяўся, акрамя Бога навіны
Алесь Пушкін – беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер. Яго затрымалі ў сакавіку 2021 года праз пераслед за партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара. Алесю Пушкіну прысудзілі 5 гадоў калоніі. У ноч на 11 ліпеня 2023 года мастак памёр у рэанімацыі ў Горадні, куды яго даставілі напярэдадні з турмы.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10