навіны

У Беластоку праходзіць вялікі сімфанічны канцэрт да Дня Волі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

У канцэрце бяруць удзел салісты-беларусы з усяго свету.

У канцэртнай зале Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку 25 сакавіка праходзіць вялікі канцэрт, прымеркаваны да Дня Волі, з удзелам беларуска-польскага аркестра і салістаў-беларусаў з розных краін свету.
У Беластоку адбываецца канцэрт сімфанічнай музыкі «Беларускі музычны краявід: Гісторыя пра волю», прымеркаваны да Дня Волі. 25 сакавіка, Беласток. (Фота: Алесь Ляўчук / Белсат)
У Беластоку адбываецца канцэрт сімфанічнай музыкі «Беларускі музычны краявід: Гісторыя пра волю», прымеркаваны да Дня Волі. 25 сакавіка, Беласток. (Фота: Алесь Ляўчук / Белсат)
Канцэрт сімфанічнай музыкі мае назву «Беларускі музычны краявід: Гісторыя пра волю» і праходзіць пры партнёрскай падтрымцы тэлеканала «Белсат».
Спецыяльнымі гасцямі канцэрта сталі выдатныя салісты з розных краін, выхадцы з Беларусі: Ілья Сільчукоў (барытон), які выступае на сцэне Оперы ў Бостане, Юлія Еўтухоўская (сапрана), Кірыл Кедук (фартэпіяна), Аляксей Ладзік (флейта). Вядоўца канцэрту – дырыжор Павел Котла.
Belsat
Belsat
Гасцей канцэрта прывітаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Павел Латушка ўручае Ігару Лукашуку медаль Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. (Фота: Алесь Ляўчук / Белсат)
Павел Латушка ўручае Ігару Лукашуку медаль Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. (Фота: Алесь Ляўчук / Белсат)
Падчас імпрэзы дырэктар беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук атрымаў з рук Паўла Латушкі медаль Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі. Гэтым медалём узнагароджваюць выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы.
Алесь Ляўчук belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10