навіны

На сайце прапагандысцкай «Гомельскай праўды» з’явілася віншаванне беларусаў з Днём Волі

Старонка ўзламанай кіберпартызанамі «Гомельскай праўды». (Фота: скрыншот / КіберПартизаны / Telegram)
Старонка ўзламанай кіберпартызанамі «Гомельскай праўды». (Фота: скрыншот / КіберПартизаны / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Кіберпартызаны павіншавалі беларусаў са святам новымі ўзломамі.

Кіберпартызаны ўзламалі сайт «Гомельскай праўды» і на ім пакінулі віншаванне для ўсіх беларусаў з Днём Волі. Аб узломе кібергрупоўка паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках.
Старонка ўзламанай кіберпартызанамі «Гомельскай праўды». (Фота: скрыншот / КіберПартизаны / Telegram)
Старонка ўзламанай кіберпартызанамі «Гомельскай праўды». (Фота: скрыншот / КіберПартизаны / Telegram)
«Віншуем з Днём Волі новым узломам! У 1918 г. беларусы абвясцілі ўсяму свету, што мы – народ, і што Беларусь – свабодная і незалежная краіна. Але ж за сапраўдную свабоду нам яшчэ змагацца. Лёс нашага народу і краіны вырашаецца зараз і залежыць толькі ад беларусаў. Заклікаем далучыцца да барацьбы ўсіх, хто жадае жыць у вольнай Беларусі», – адзначаюць кіберпартызаны ў сваім допісе.
Старонка ўзламанай кіберпартызанамі «Гомельскай праўды». (Фота: скрыншот / КіберПартизаны / Telegram)
Старонка ўзламанай кіберпартызанамі «Гомельскай праўды». (Фота: скрыншот / КіберПартизаны / Telegram)
На галоўнай старонцы з’явілася выява беларускага добраахвотніка з надпісам «Лёс беларуса вызначае толькі беларус».
У дадзены момант на сайце «Гомельскай праўды» вісіць застаўка аб правядзенні тэхнічных работ. У паведамленні напісана, што ён адновіць сваю працу 14 красавіка.
Абноўлена. Пазней на канале кіберпартызанаў з’явіліся паведамленні аб узломе яшчэ шэрагу сайтаў: навіновага парталу «Інфабаза», сайту кампаніі «Minotor-service», якая займаецца распрацоўкай вайсковай тэхнікі, а таксама сайту эканамічнага суда СНД. Пры пераходзе на старонку эканамічнага суда пэўны час з’яўлялася віншаванне з Днём Волі ад кібергрупоўкі, зараз старонка недаступная.
Так выглядала ўзламаная старонка Эканамічнага суда СНД. (Фота: sudsng.org/ скрыншот)
Так выглядала ўзламаная старонка Эканамічнага суда СНД. (Фота: sudsng.org/ скрыншот)
Нагадаем, што 10 сакавіка кіберпартызаны адзначылі два гады з моманту стварэння палка Кастуся Каліноўскага узломам сайта беларускага ДТСААФ.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10