навіны

«Будуць нахіляць, гайдаць, ставіць на калені». Лукашэнка расказаў, што чакае яго і Пуціна

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін (Фота: Константин Завражин / Kremlin.ru)
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін (Фота: Константин Завражин / Kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia

Ён таксама заявіў, што пасля тэракту ў Падмаскоўі «з прэзідэнтам Пуціным былі на сувязі».

Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 сакавіка на сустрэчы з губернатарам Омскай вобласці Расеі Віталіем Хацэнкам заявіў, што ўладам дзвюх краінаў не варта расслабляцца.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін (Фота: Константин Завражин / Kremlin.ru)
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін (Фота: Константин Завражин / Kremlin.ru)
«Але, як час паказвае, расслабляцца нам ні ў якім разе нельга. Нас будуць нахіляць, гайдаць, ставіць на калені. Пра гэта мы гаварылі з прэзідэнтам Пуціным яшчэ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Спакойнага жыцця нам не дадуць, і гісторыі ўсё больш і больш будуць заблытанымі, складанымі, як паказалі, на жаль, апошнія падзеі ў Падмаскоўі», – сказаў Лукашэнка.
Ён таксама заявіў, што пасля тэракту ў Падмаскоўі «гэтыя содні з прэзідэнтам Пуціным былі на сувязі».


,,

«Вельмі цесна працавалі. Чым гэта скончылася, вы ведаеце. Гэта якраз сведчанне таго, як павінны працаваць у Саюзнай дзяржаве два прэзідэнты і спецслужбы», – сказаў Лукашэнка.


Belsat
Дзмітрый Крутой заявіў, што спецслужбы Беларусі дапамагалі расейцам злавіць тэрарыстаў навіны
Амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой заявіў журналістам, што спецслужбы Беларусі дапамагалі Расеі затрымаць падазраваных у нападзе на «Crocus City Hall». Праўда, у Расеі кажуць, што тыя ўцякалі ў бок Украіны.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10