навіны

Аўтобусныя чэргі на мяжы Беларусі і Польшчы рассмакталіся. Але іншыя – стаяць

Чарга аўтобусаў перад пунктам пропуску «Варшаўскі мост». Берасце, Беларусь. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
Чарга аўтобусаў перад пунктам пропуску «Варшаўскі мост». Берасце, Беларусь. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У найбольшых жа чэргах стаяць цяжкавікі.

Чэргі з аўтобусаў, якія на выходных расцягнуліся на выездзе з Беларусі ў краіны Еўрапейскага Звязу, зніклі. Але пры гэтым чакаць выезду ў ЕЗ працягваюць легкавыя і грузавыя аўтамабілі.
Чарга аўтобусаў перад пунктам пропуску «Варшаўскі мост». Берасце, Беларусь. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
Чарга аўтобусаў перад пунктам пропуску «Варшаўскі мост». Берасце, Беларусь. 24 сакавіка 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
Згодна са звесткамі Дзяржаўнага памежнага камітэту, станам на 20:00 паводле беларускага часу выезду з Беларусі працягваюць чакаць толькі дзесяць аўтобусаў у памежным пераходзе «Берасце». На астатніх памежных пераходах аўтобусных чэргаў няма.
Карыстальнікі тэлеграм-чатаў пра беларуска-польскую мяжу адзначаюць, што пераход беларускай мяжы ў іх заняў менш як гадзіну.
Нагадаем, што вялізныя чэргі з аўтобусаў перад пунктам пропуску ў Берасці пачалі ўтварацца ў пятніцу, 22 сакавіка. Калі раніцою афармлення чакалі 30 аўтобусаў, то ўвечары – 65. Чакаць даводзілася содні.
Разам з тым на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ працягваюць стаяць іншыя чэргі. Гэтак, у «Каменным Лозе» выезду ў Літвы чакаюць 100 легкавікоў, у «Беняконях» – 150. Чэргі ў Польшчы ў «Берасці» складаюцца з 230 легкавых аўтамабіляў, а на мяжы з Латвіяй чэргаў няма.
Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы (Фота: ЮШ / Белсат)
На выездзе з Беларусі ў ЕЗ сабралася 3,4 тысячы грузавікоў навіны
У найбольшых жа чэргах стаяць цяжкавікі. У Латвію ў «Грыгароўшчыне» выезду чакаюць 840 фураў, у Літвы плануюць выехаць 1120 машынаў у «Каменным Лозе» і 1100 у «Беняконях». Праз «Казловічы» ў Польшчы збіраюцца ехаць яшчэ 250 фураў. Гэта, трохі менш, чым было станам на 16:00.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10