У Беларусі зніжаюць норму бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання
26.03.2024, 22:26
Ля міжнароднага пункту пропуску Берасце («Варшаўскі мост»). 23 траўня 2020 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Без выплаты пошлін можна будзе прывезці тавараў на 500 еўра і 25 кг.
З 1 красавіка ў Беларусі зніжаюць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання. Пра гэта паведамляе беларуская мытня.
Ля міжнароднага пункту пропуску Берасце («Варшаўскі мост»). 23 траўня 2020 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Калі чалавек едзе ў Беларусі наземным транспартам, то ён можа правезці без даплат тавараў на 500 еўра (раней 1000 еўра) і 25 кілаграмаў (раней 31 кілаграм).
Таксама мяняюцца нормы для паштовых адпраўленняў і даставак перавозчыкамі. Міжнародныя пасылкі без пошлін можна будзе ўвозіць на 200 еўра і 31 кілаграм. Да 1 красавіка – на 1000 еўра і да 31 кілаграма.