навіны

У Беларусі будуць завочна судзіць гарадзенскага актывіста і былога намесніка старшыні «Маладога фронту»

Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч. (Калаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч. (Калаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
podpis źródła zdjęcia

Вадзіма Саранчукова і Алеся Кіркевіча абвінавачваюць у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці.

Спецыяльнае вядзенне паводле артыкулу аб спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці распачалі ў дачыненні гарадзенцаў Вадзіма Саранчукова і Алеся Кіркевіча.
Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч. (Калаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч. (Калаж: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Абодвух абвінавачваюць паводле ч. 1, ч. 2 арт. 361-4 КК РБ «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці». Максімальны тэрмін пакарання – 7 гадоў пазбаўлення волі.
Следчы камітэт запрашае гарадзенцаў вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Гарадзенскае ўпраўленне СК.
43-гадовы Вадзім Саранчукоў – знаны гарадзенскі актывіст, намеснік старшыні Партыі БНФ. 34-гадовы Алесь Кіркевіч – краязнаўца, журналіст, пісьменнік, былы намеснік старшыні «Маладога фронту», кіраўнік яго гарадзенскага філіялу. Абодва гарадзенцы цяпер за мяжою.
Спецыяльнае вядзенне ў крымінальнай справе ўжываецца ў дачыненні абвінавачваных, якія цяпер за межамі краіны. Змяненні ў Крымінальным кодэксе Беларусі, якія дазваляюць судзіць завочна, былі падпісаныя Лукашэнкам у ліпені 2022 года.
Завочны суд у дачыненні «BYPOL». (Фота: БелТА)
Следчы камітэт распачаў спецыяльнае вядзенне ў дачыненні 11 чалавек навіны
З верасня 2022 года крымінальныя справы ў парадку спецыяльнага вядзення былі пачатыя ў дачыненні 88 беларусаў, якія пакінулі краіну.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10