Францыя перадасць Украіне сотні БТР і ракеты для сістэмаў СПА
31.03.2024, 13:49
Міністр абароны Францыі Сэбаст’ен Лекарню і міністр абароны Украіны Рустэм Умераў. (Фота: ministry_of_defense_ua / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Маюцца на ўвазе старыя бронетранспарцёры VAB.
Міністр абароны Францыі Сэбаст’ен Лекарню ў інтэрв’ю «La Tribune» распавёў пра новыя вайсковыя пастаўкі для ЗСУ.
Міністр абароны Францыі Сэбаст’ен Лекарню і міністр абароны Украіны Рустэм Умераў. (Фота: ministry_of_defense_ua / Telegram)
Лекарню зазначыў, што Украіне трэба забяспечыць мабільнасць сваіх войскаў, таму Францыя мае намер у 2024-м і ў пачатку 2025 году перадаць Украіне сотні бронетранспарцёраў VAB. Гэта старыя машыны, некаторых з іх больш за 40 гадоў. Цяпер у французскай арміі іх замяняюць на сучасныя БТР Griffon. Аднак бронетранспарцёры VAB захоўваюць сваю функцыянальнасць і ў вялікай колькасці будуць карысныя ЗСУ, зазначыў міністр.
Акрамя таго, Францыя перадасць Украіне ракеты Aster-30 для комплексаў СПА SAMP/T.
,,
«Мы таксама ў вельмі сціслыя тэрміны распрацоўваем боепрыпасы з дыстанцыйным кіраваннем, каб даставіць іх украінцам гэтым летам», – дадаў кіраўнік Мінабароны Францыі.
Лекарню таксама не выключае, што ў Францыі могуць выставіць вытворцам патрабаванне аддаваць прыярытэт вайсковым патрэбам, а не цывільным, каб забяспечыць патрэбнасці сваёй арміі і доўгатэрміновую падтрымку Украіны, паведамляе «Le Parisien».