Каталікі святкуюць Вялікдзень. Паглядзелі, як адзначаюць свята ў Вільні
31.03.2024, 15:00
Belsat (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
31 сакавіка каталікі адзначаюць адно з галоўных хрысціянскіх святаў.
Сёлета 31 сакавіка каталікі па ўсім свеце святкуюць Вялікдзень – дзень Уваскрашэння Сына Божага Ісуса Хрыста. Глядзіце ў нашым фотарэпартажы, як адно з галоўных хрысціянскіх святаў адзначалі ў Вільні.
Велікодная імша ў катэдральным саборы Святога Станіслава і Святога Уладзіслава (Švento Stanislovo ir Švento Vladislovo arkikatedra bazilika) ў Вільні, Літва. 31 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Самы пазнавальны сімвал Вялікадня, які прысутнічае, напэўна, ува ўсіх хрысціянскіх культурах, – яйка як знак новага жыцця. Але адначасова ў кожнай краіне ёсць свае ўнікальныя традыцыі.
Belsat (Фота: Белсат)
Літва – пераважна каталіцкая краіна. Паводле перапісу 2021 года, каталікі тут складаюць 74,19 % насельніцтва. Літоўскія велікодныя традыцыі з аднаго боку моцна падобныя да таго, як святкуюць каталікі ў іншых краінах свету, а з іншага – маюць у сабе шмат незвычайнага і самабытнага.