навіны

«Усё вельмі дрэнна». У палітвязня Рыгора Кастусёва сур’ёзныя праблемы са здароўем

Рыгор Кастусёў на прэс-канферэнцыі ў офісе «Руху за свабоду». Менск, Беларусь. 4 сакавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Рыгор Кастусёў на прэс-канферэнцыі ў офісе «Руху за свабоду». Менск, Беларусь. 4 сакавіка 2020 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Вядома, што ў былога старшыні Партыі БНФ анкалагічнае захворванне.

Былы старшыня зліквідаванай уладамі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў хворы на рак, у студзені яму ўзмацнілі рэжым адбыцця пакарання.
Рыгор Кастусёў на прэс-канферэнцыі ў офісе «Руху за свабоду». Менск, Бела (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Рыгор Кастусёў на прэс-канферэнцыі ў офісе «Руху за свабоду». Менск, Бела (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Апошнія навіны ад Кастусёва паведаміў у «Фэйсбуку» зяць палітвязня Дзмітрый Антончык:


,,

«Дайшлі весткі ад Рыгора Кастусёва. Піша, што са здароўем усё вельмі дрэнна».


У студзені 2024 году Кастусёва перавялі з калоніі на турэмны рэжым, ён быў этапаваны ў гарадзенскую турму. Як раней паведамляў Антончык, апошнія месяцы ў калоніі «Воўчыя норы» былі вельмі цяжкімі, а доўгі этап у Горадню дадаткова падкасіў здароўе палітвязня.
Вядома, што ў Рыгора Кастусёва анкалагічнае захворванне. У зняволенні ён не мае магчымасці атрымліваць неабходную медычную дапамогу.
Belsat
Палітвязня Рыгора Кастусёва шмат часу трымаюць у ШІЗА навіны
Нагадаем, у верасні 2022 году Менскі абласны суд прыгаварыў Рыгора Кастусёва да 10 гадоў пазбаўлення волі нібыта «за спробу дзяржаўнага перавароту з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам». Палітык віну не прызнаў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10