Фігурантаў справы вядуць на суд. Фота з відэа ў прапагандысцкіх каналах
podpis źródła zdjęcia
Усіх іх абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу.
1 красавіка ў Баранавічах пачынаецца суд над 17 асобамі, якія праходзяць паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу, што атрымаў назву «народнага».
Фігурантаў справы вядуць на суд. Фота з відэа ў прапагандысцкіх каналах
Працэс будзе праходзіць у судзе Баранавіцкага раёну і Баранавічаў. Справу будуць весці суддзі Настасся Паўлечка і Іна Паўлоўская, паведамляе «Вясна».
У справе праходзяць адразу 17 чалавек. Гэта Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Іван Дыдышка, Дзмітрый Хута, Эдуард Апановіч, Алег Арцюх, Аляксей Лескавец, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Сяргееў, Вольга Тадро, Вячаслаў Шкуцько, Алена Стахейка.
Усіх іх будуць судзіць паводле «народнага», 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
У прапагандысцкіх каналах таксама прадэманстравалі відэа, як частку затрыманых вядуць на працэс, з подпісам «усяго ў справе праходзяць некалькі дзясяткаў» чалавек.
Хапун у Баранавічах праходзіў за некалькі этапаў. Гэтак, напрыклад, вядома пра затрыманні адразу васьмярых чалавек у канцы 2023 года, у лютым стала вядома пра затрыманне яшчэ мінімум чатырох чалавек.