навіны

У Вільні прайшоў Суседскі фэст. Паглядзіце на пісанкі, якія там зрабілі

Суседскі фэстываль пісанак (велікодных яек) у музеі Івана Луцкевіча ў Вільні, Літва. 31 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Суседскі фэстываль пісанак (велікодных яек) у музеі Івана Луцкевіча ў Вільні, Літва. 31 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Удзельнікі фэсту распісалі яйкі ў мінімалістычнай беларускай традыцыі.

31 сакавіка ў Вільні адбыўся Суседскі фэст пісанак, прысвечаны Велікадню і надыходу вясны. Яго арганізатарамі выступілі грамадзянская ініцыятыва ды беларуская прастора, якія паставілі сабе за мэту стварыць творчае асяроддзе, дзе дарослыя і дзеці, прадстаўнікі розных культур змаглі пазнаёміцца, падтрымаць адно аднога і проста добра правесці час.
Суседскі фэстываль пісанак (велікодных яек) у музеі Івана Луцкевіча ў Вільні, Літва. 31 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Суседскі фэстываль пісанак (велікодных яек) у музеі Івана Луцкевіча ў Вільні, Літва. 31 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Удзельнікаў фэсту чакалі літоўскія, украінскія, беларускія музыка ды спевы, танцы ды карагоды. Дзеці стварылі папяровых птушанят – сімвалаў абуджэння прыроды, а таксама шукалі велікодныя скарбы.
Belsat (Фота: Белсат)
Belsat (Фота: Белсат)
Таксама ўдзельнікі фэсту даведаліся пра старажытныя і хрысціянскія абрады ды сімвалы на розных мовах. І канешне ж, распісалі яйкі ў мінімалістычнай беларускай традыцыі, дадалі колераў у жыццесцвярджальнай украінскай ці таямнічай літоўскай традыцыі.
Belsat (Фота: Белсат)
Belsat (Фота: Белсат)
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10