За каментары наконт тэракту ў «Crocus City Hall» затрыманы яшчэ адзін беларус
30.03.2024, 17:37
Хлопец якога затрымалі за каментары наконт тэракту ў «Крокус Сіці Хол». (Фота: viasna96 / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Хлопец выказаў здагадку, што да тэракту датычныя расейскія ўлады.
Падкантрольныя сілавікам Telegram-канал паведамілі пра чарговае затрыманне за каментары ў інтэрнэце.
Хлопец якога затрымалі за каментары наконт тэракту ў «Крокус Сіці Хол». (Фота: viasna96 / Telegram)
Хлопец у адным з каментароў выказаў здагадку, што за тэрактам у Падмаскоўі могуць стаяць расейскія спецслужбы.
На «пакаянным відэа», якое выклалі ў сеціва сілавікі, затрыманы кажа, што ён таксама быў зарэгістраваны ў чат-боце плана «Перамога», а ў 2021 годзе пакідаў негатыўныя каментары адносна беларускіх сілавікоў.
Хлопца прымусілі выбачыцца перад сілавымі ведамствамі Беларусі і Расейскай Федэрацыі «за свае якія-небудзь негатыўныя каментары і словы».
Нагадаем, затрыманні за «няправільныя» каментары наконт тэракту ў «Crocus City Hall» адбываюцца ў Беларусі ўвесь тыдзень.