навіны

«Прыемнасць у сучасным ГУЛАГу». Палітвязню Дзянісу Івашыну дазволілі сустрэчу з маці

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Размова працягвалася каля 4 гадзінаў.

Журналіст Дзяніс Івашын сустрэўся ў жодзінскай турме са сваёй маці. Гэта было кароткатэрміновае спатканне, яно доўжылася каля 4 гадзінаў. «Невялічкія прыемнасці здараюцца і ў сучасным ГУЛАГу ў цэнтры Еўропы», – адзначае Telegram-канал, прысвечаны Івашыну.
Людміла Івашына, маці палітвязня Дзяніса Івашына. Горадня, Беларусь. 2 ліпеня 2021 года. (Фота: МК / Белсат)
Людміла Івашына, маці палітвязня Дзяніса Івашына. Горадня, Беларусь. 2 ліпеня 2021 года. (Фота: МК / Белсат)
«Мы да апошняга мелі сумневы, што сустрэча адбудзецца, бо не раз такое ўжо здаралася з іншымі палітвязнямі, калі прызначанае спатканне скасоўвалі праз высмактаныя з пальца «парушэнні». Але ўсё ж невялічкія прыемнасці здараюцца і ў сучасным ГУЛАГу ў цэнтры Еўропы», – адзначаецца ў паведамленні.
Папярэдні раз палітвязень Дзяніс Івашын бачыўся з маці 20 снежня 2022 года. Цяперашняе спатканне доўжылася каля 4 гадзінаў.


,,

«Дзяніс выглядае хударлявым, што не дзівіць пасля больш як 3 гадоў палону. Але ва ўсім іншым, як ён сцвярджае, праблемаў з здароўем не мае ніякіх. З усё той жа «фірмовай» усмешкай, у баявым настроі наш ваяр падчас сустрэчы сам падбадзёрваў маці», – паведамляе Telegram-канал, прысвечаны журналісту.


Івашына затрымалі ў сакавіку 2021 года. Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў. Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Валерый Раманоўскі прызначыў журналісту 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пазней выявілася, што Івашына асудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Здрада дзяржаве» і «Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці». Калі і з якой прычыны адбылася замена ці перакваліфікацыя абвінавачання, невядома.
Напрыканцы чэрвеня летась журналіста перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10