навіны

У «ЛНР» выбухнуў аўтамабіль з чыноўнікам акупацыйнай адміністрацыі

Машына, у якой быў Валерый Чайка. (Крыніца: «Артем ЛИСОГОР Луганська ОВА/OFFICIAL» / Telegram)
Машына, у якой быў Валерый Чайка. (Крыніца: «Артем ЛИСОГОР Луганська ОВА/OFFICIAL» / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Крыху больш за год таму СБУ абвінаваціла яго ў калабарацыянізме.

На акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці Украіны выбухнуў аўтамабіль з чыноўнікам расейскай адміністрацыі Валерыем Чайкам. Ён загінуў. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на акупацыйную адміністрацыю.
Машына, у якой быў Валерый Чайка. (Крыніца: «Артем ЛИСОГОР Луганська ОВА/OFFICIAL» / Telegram)
Машына, у якой быў Валерый Чайка. (Крыніца: «Артем ЛИСОГОР Луганська ОВА/OFFICIAL» / Telegram)
Чайка быў намеснікам кіраўніка «Цэнтру абслугоўвання адукацыйных арганізацый». Гэта структура, напрыклад, арганізуе аказанне камунальных паслуг установам адукацыі.
У пачатку 2023 года Служба бяспекі Украіны абвясціла, што Чайцы выстаўлена падазрэнне ў калабарацыянізме. Па дадзеных СБУ, Чайка ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання падтрымаў акупантаў і прапаноўваў ім дапамогу ў агрэсіі супраць Украіны. Такім чынам ён стаў дарадцам кіраўніка адміністрацыі Старабельскага раёну так званай «ЛНР».
Абвестка СБУ з імем Валерыя Чайкі. (Крыніца: ssu.gov.ua)
Абвестка СБУ з імем Валерыя Чайкі. (Крыніца: ssu.gov.ua)
Яго таксама падазраюць у задушэнні супраціву расейскай акупацыі. У маі 2022 года ён прыняў удзел у цырымоніі да «Дня Расеі» на акупаваных тэрыторыях.
Ва Украіне Чайцы пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10