Затрыманы намеснік гендырэктара «Магатэксу» і ягоны сваяк
01.04.2024, 17:42
Грошы, якія знайшлі ўдома ў затрыманых. Скрыншот з (відэа: pressmvd / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
«Высвятляюцца іншыя факты злачыннай дзейнасці затрыманых».
ГУБАЗіК затрымаў намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Магатэкс» і ягонага сваяка. Супраць іх распачатая крымінальная справа. Паводле версіі сілавікоў, мужчыны атрымалі буйны хабар ад расейскага бізнесоўца.
Момант затрымання сваяка намесніка гендырэктара ААТ «Магатэкс». Скрыншот з (відэа: pressmvd / Telegram)
МУС паведамляе, што 46-гадовы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магатэкс» у канцы сакавіка дамовіўся з кіраўніком маскоўскай фірмы-партнёра наконт хабару. Нібыта гэта быў адсотак за бесперабойную адгрузку прадукцыі.
МУС паказвае грошы, якія, паводле сілавікоў, і былі хабарам. Скрыншот з (відэа: pressmvd / Telegram)
«Свае “паслугі” ацаніў [прадстаўнік «Магатэксу» – рэд.] на два мільёны расейскіх рублёў. Баючыся быць затрыманым, адправіў па грошы сваяка. Адразу пасля атрымання хабару мужчыну затрымалі, следам – і самога чыноўніка. На месцах іхнага жыхарства канфіскаваныя грашовыя сродкі ў суме, эквівалентнай 30 тысячам долараў, а таксама пяць дарагіх аўтамабіляў», – піша прэс-служба МУС.
Грошы, якія знайшлі ўдома ў затрыманых. Скрыншот з (відэа: pressmvd / Telegram)
Сілавікі дадаюць, што «высвятляюцца іншыя факты злачыннай дзейнасці затрыманых».