навіны

Золатавалютныя рэзервы Беларусі растуць два месяцы запар

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. (Фота: ІА / Белсат)
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. (Фота: ІА / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Запасы дасягнулі рэкордна высокага за два гады ўзроўню.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $ 133,9 млн у сакавіку і склалі $ 8,35 млрд на 1 красавіка. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк Беларусі. За апошнія два гады гэта самы вялікі паказнік. Больш было ў лютым 2022 года, калі ЗВР склалі больш за $ 8,5 млрд.
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. (Фота: ІА / Белсат)
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. (Фота: ІА / Белсат)
Рост ЗВР адбываўся на фоне павелічэння кошту золата ў свеце. У ЗВР Беларусі золата на пачатку красавіка было на $ 3,84 млрд. Гэта на $ 291 млн больш, чым месяцам раней.
Цягнулі ЗВР уніз рэзервовыя актывы ў замежнай валюце. Яны скараціліся на $ 158,1 млн і склалі $ 3,14 млрд.
Зусім няшмат выраслі спецыяльныя правы запазычання ад МВФ – на $ 1,2 млн. Іх кошт у ЗВР Беларусі складае $ 1,37 млрд.
Іншыя актывы скараціліся на $ 0,3 млн.
банкаўскія паслугі (Фота: Belinvestbank Official / Telegram)
Узяць крэдыт стане складаней? Што азначаюць змены закона «Аб крэдытных гісторыях» навіны
На адрозненне ад сакавіка, у лютым ЗВР раслі за кошт таго, што Нацбанк купляў замежную валюту. Гэта супала з тым, што беларусы яе актыўна прадавалі. А золата тады таннела.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10