навіны

Зламалі руку і апырскалі пярцовым газам. У Варшаве падлеткі збілі 15-гадовага беларуса

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нашыўка варшаўскага паліцыянта. (Фота: policja.gov.pl)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нашыўка варшаўскага паліцыянта. (Фота: policja.gov.pl)
podpis źródła zdjęcia

Паводле апякункі, паліцыя шукае сведкаў здарэння.

У цэнтры Варшавы група падлеткаў напала на 15-гадовага беларуса Цімура. Пра гэта паведаміла апякунка хлопчыка, маці палітычнай зняволенай Ганна Канавалава, піша «Медиазона».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нашыўка варшаўскага паліцыянта. (Фота: policja.gov.pl)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нашыўка варшаўскага паліцыянта. (Фота: policja.gov.pl)
Як адзначаецца, 1 красавіка Цімур разам з сябрам катаўся на электрасамакатах. Калі прыселі адпачыць, да іх пачалі чапляцца падлеткі, якія сядзелі побач.


,,

«Спачатку сталі прасіць пакатацца на самакаце, потым – прыставаць праз вонкавы выгляд. Потым увогуле забралі ключы, пагражалі нажом», – сказала Ганна Канавалава.


Калі беларус спрабаваў сысці, адзін з падлеткаў тузануў яго за заплечнік. У выніку Цімур упаў і зламаў руку, пасля чаго яго апырскалі пярцовым газам.
Выданне «Most» удакладняе, што інцыдэнт адбыўся ў Свентакшыскім парку. Сябрам беларуса быў украінец. Як, магчыма, і нападнікі. Іх было 15 – 20 асобаў у веку ад 14 да 17 гадоў.
Ганна Канавалава напісала заяву ў паліцыю. Паводле яе, паліцыя «нібы кагосьці затрымала». Яна ведае, што відавочцы здымалі бойку на тэлефоны, хоць падлеткі забаранялі мінакам гэта рабіць.
Месца, дзе загінула беларуска Лізавета. (Фота: скрыншот з відэа tvn24.pl)
Новыя падрабязнасці пра забойства беларускі ў Варшаве навіны
Ганна – маці палітзняволенай Антаніны Канавалавай, якая ў 2020 годзе была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. У траўні 2021 года ёй прысудзілі 5,5 гадоў калоніі. Ужо ў Польшчы, даведаўшыся, што двое беларускіх дзяцей засталіся без апекі бацькоў, Ганна ўзяла іх у сям’ю, стаўшы для іх апекуном.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10