Ахвярамі расейскіх абстрэлаў у Харкаве і Запарожжы сталіся дзесяць асобаў
06.04.2024, 08:34
Наступствы расейскага абстрэлу Запарожжа 5 красавіка. (Фота: Іван Федоров / Запорізька обл / Запоріжжя / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
«Гэты ўдар па мірных жыхарах Харкава ў чарговы раз даказвае, што Расея – дзяржава-тэрарыст».
Ва ўкраінскіх Харкаве і Запарожжы загінулі цывільныя жыхары ў выніку абстрэлаў гарадоў з боку расейскіх войскаў удзень 5 красавіка і ўночы 6-га. Вядома пра дзясяткі параненых.
Наступствы расейскага абстрэлу Запарожжа 5 красавіка. (Фота: Іван Федоров / Запорізька обл / Запоріжжя / Telegram)
У Харкаве ад начной атакі беспілотнікамі загінулі шэсць чалавек. Яшчэ 10 жыхароў гораду паранены. Пашкоджаны сама меней 9 шматпавярховак, тры інтэрнаты, шэраг адміністрацыйных будынкаў, крама, АЗС, СТА і аўто.
,,
«Гэты ўдар па мірных жыхарах Харкава ў чарговы раз даказвае, што Расея – дзяржава-тэрарыст», – заявіў мэр Харкава Ігар Церахаў.
Яшчэ чацвёра асобаў загінулі і больш як 20 атрымалі раненні ў выніку расейскіх абстрэлаў Запарожжа 5 красавіка, паведаміў старшыня Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.