навіны

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане стварае Музей Адраджэння і запрашае да ўдзелу ўсіх ахвочых

Экспазіцыя ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. (Фота: Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London / Facebook)
Экспазіцыя ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. (Фота: Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Новы музей будзе апавядаць пра гісторыю і культуру Беларусі з ХІХ ст. да сённяшніх дзён.

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане абвесціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пра пачатак рэканструкцыі аднаго са сваіх памяшканняў, у якім размесціцца новы Музей Адраджэння. Бібліятэка будзе радая любой дапамозе ў рэалізацыі праекту.
Экспазіцыя ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. (Фота: Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London / Facebook)
Экспазіцыя ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. (Фота: Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London / Facebook)
Музей Адраджэння будзе апавядаць пра беларускую гісторыю і культуру з канца ХІХ стагоддзя і да сённяшніх дзён. Экспанаты музею будуць выстаўленыя не толькі ў адрэканструяванай залі, але і ў віртуальнай прасторы.


,,

«Мы запрашаем усіх нашых сяброў і добразычліўцаў далучыцца да гэтага амбітнага праекту», – гаворыцца ў абвестцы.


Вы можаце:
Святлана Дземідовіч. З серыі «Паштоўкі мінулых часоў». (Фота: behance.)
Беларуская мастачка стала лаўрэаткай конкурсу ілюстрацый у Вялікай Брытаніі навіны
Усіх зацікаўленых просяць пісаць па адрасе: library@skaryna.org.uk
Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны – грамадска-культурны асяродак у Лондане. Адкрылася ў 1971 годзе. У 1979 годзе атрымала статус «незалежнай навукова-харытатыўнай установы» і з’яўляецца «уласнасцю ўсіх беларусаў».
Бібліятэка адкрытая для ўсіх, хто цікавіцца беларусістыкай незалежна ад нацыянальнасці. Аб’ядноўвае беларускіх эмігрантаў і брытанскіх вучоных-беларусістаў. Існуе пераважна на ахвяраванні.
Бібліятэка і музей займаюць 8 пакояў, у якіх захоўваецца каля 40 тысяч тамоў кніг і камплектаў газет і часопісаў. Сярод іх – фрагмент першай кнігі «Царствы» Скарыны, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, рэдкія беларускія выданні, надрукаваныя ў Куцейне, Вільні і Супраслі, першадрукі зборнікаў Багдановіча, Буйло, Купалы і інш.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10