навіны

Полк Каліноўскага панёс страты: загінулі два ваяры

Пахаванне ваяроў батальёна «Волат». Фота прадстаўлена Палком імя Кастуся Каліноўскага
Пахаванне ваяроў батальёна «Волат». Фота прадстаўлена Палком імя Кастуся Каліноўскага
podpis źródła zdjęcia

Асобы ваяроў і абставіны не раскрываюцца з мэтаў бяспекі.

Прэс-служба Полку імя Кастуся Каліноўскага паведаміла пра гібель двух жаўнераў батальёну «Волат».
Пахаванне ваяроў батальёна «Волат». Фота прадстаўлена Палком імя Кастуся Каліноўскага
Пахаванне ваяроў батальёна «Волат». Фота прадстаўлена Палком імя Кастуся Каліноўскага


,,

«Полк Каліноўскага паведамляе, што пры выкананні адной з баявых задач загінулі два ваяры батальёна «Волат». Асобы ваяроў і абставіны на дадзены момант не раскрываюцца з мэтаў бяспекі. Полк на сувязі з родзічамі і блізкімі загінулых.


Прайшлі развітанні з загінулымі ваярамі. Мы памятаем кожнага, хто аддаў жыццё за нашу свабоду і будучыню сваёй радзімы. Героі не паміраюць», – распавяла прадстаўніца палка імя Каліноўскага Крысціна Чабор.
Полк Каліноўскага заклікаў медыі не раскрываць асабістую інфармацыю пра загінулых.
Раней паведамлялася, што з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі 19 каліноўцаў: Ілля Хрэнаў з пазыўным «Літвін», Зміцер Апанасовіч «Тэрор», Павел Суслаў «Волат», Іван Марчук «Брэст», Васіль Грудавік «Атам», Васіль Парфянкоў «Сябро», Вадзім Шатроў «Папік» і Міраслаў Лазоўскі «Мыш» і яшчэ 11 жаўнераў, чые імёны не раскрываюцца з увагі на бяспеку сваякоў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10