Вокладка кнігі «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць». (Крыніца: knihauka.com)
podpis źródła zdjęcia
«Белсат» выбраў некалькі фактаў з кнігі, якая мае ўсе шанцы стаць бестселерам.
Кніга «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць» выйшла за некалькі дзён да канца сакавіка і адразу ўзначаліла топ продажаў за месяц выдавецтва «Кнігаўка». Кніга пра тое, што «наш нацыянальны сцяг мае багатую, драматычную, часам складаную, але і вельмі цікавую гісторыю». «Белсат» выбраў некалькі фактаў з кнігі, якая мае ўсе шанцы стаць бестселерам.
Вокладка кнігі «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць». (Крыніца: knihauka.com)
Ідэя кнігі ўзнікла яшчэ ў 2020 годзе, калі бел-чырвона-белы сцяг стаў масава выкарыстоўвацца ўдзельнікамі пратэстаў супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Пры гэтым прозвішчы аўтараў выдання не называюцца, за выключэннем гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага (1964–2021), «які не толькі дасканала, на аснове архіўных крыніц, ведаў гісторыю сцяга, але і не баяўся дзяліцца гэтымі ведамі з грамадствам».
Кніга з дзевяці раздзелаў, напісана ў жанры нон-фікшн мае больш чым 300 старонак тэксту пры 128 каляровых выявах. Асобна ў дадатку прадстаўлены гістарычныя даведкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі за 2008 і 2020 гады, у якіх абгрунтоўваецца, што публічная дэманстрацыя сцяга ніякае не парушэнне закону, а «сведчыць пра гонар за свой народ, пра адданасць нацыянальным традыцыям і каштоўнасцям, пра патрыятызм і падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».
Медаль «Сцяг Пераможцаў». Фота перададзена «Белсату»
Белы і чырвоны сталі дамінуючымі ў нашай культуры з прыняццем хрысціянства і замацаваліся на сцягах спачатку Полацкай дзяржавы (аб чым сведчыць «Слова аб палку Ігаравым»), а затым і Вялікага княства Літоўскага, сімвалам якога стала «Пагоня» – срэбны (белы) вершнік на чырвонай плахце.
Аўтары кнігі сцвярджаюць: «Паласатыя» (бел-чырвона-белыя) камбінацыі з паступовым дамінаваннем белага колеру сталі асноўнымі ў матэрыяльнай культуры Беларусі ў XVII – XVIII стагоддзях і ўвасобіліся ў пашырэнні бел-чырвона-белых стужак у літургічным адзенні праваслаўных і ўніяцкіх іерархаў у Беларусі, дзе «бел-чырвона-белая стужка азначала кроў Ісуса Хрыста, пралітую дзеля збаўлення бязвінных («чыстых») душ грэшнікаў». Менавіта гэтае спалучэнне (трохпалоснае БЧБ, а таксама сяміпалоснае) выкарыстоўвалі, напрыклад войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам Стэфана Баторыя.
Сцяг беларускіх партызан з-пад Сушы (1654). Рэканструкцыя Віктара Ляхара. (Крыніца: «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць»)
Дамінаванне белага ў спалучэнні з чырвоным звязана з пашырэннем тэрміна «Белая Русь» на нашы этнічныя землі і паступовым замацаваннем за беларускамоўнымі «русінамі» і «літвінамі» ВКЛ саманазвы «беларусы». Да таго ж менавіта гэтае спалучэнне вынікала з геральдычнага прынцыпу раскладу галоўных колеру і металу дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага «Пагоня», які пасля Люблінскай уніі 1569 г. замацаваўся пераважна за беларускімі ваяводствамі Рэчы Паспалітай.
Менавіта геральдычныя і вексілалагічная спадчына ВКЛ, а таксама галоўныя прынцыпы сцягатварэння былі выкарыстаны лідарамі беларускага нацыянальнага руху для распрацоўкі бел-чырвона-белага сцяга падчас падрыхтоўкі і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Дзяржавы ў пачатку ХХ ст., дзе дамінаванне «белага» падкрэслівала саманазву «Беларусы».
Бел-чырвона-белы сцяг у якасці беларускага нацыянальнага прапанаваў архітэктар Клаўдыюш Дуж-Душэўскі як геральдычны адпаведнік нашаму гербу «Пагоня». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расеі яго спачатку пачалі актыўна выкарыстоўваць беларускія студэнты, а з ліпеня 1917 года яго галоўнымі папулярызатарамі сталі беларускія вайскоўцы, якія мацавалі бчб-стужкі на свае мундзіры, каб вылучацца ад прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў у складзе арміі Расеі. 5 жніўня 1917 года першая сесія Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый у Менску замацавала нашэнне пятлічнай стужкі ці банта БЧБ у якасці абавязковага для вайскоўцаў беларускага паходжання.
У снежні 1917 года дэлегаты ад вайскоўцаў на Усебеларускім сходзе, які сабраў больш 1,8 тысячы дэлегатаў прывезлі з сабою бел-чырвона-белы сцяг і ўнеслі ў залю сённяшняга Купалаўскага тэатру ў Менску. Прадстаўнік бальшавікоў латыш Людвік Рэзаўскі паспрабаваў запярэчыць гэтаму і ашальмаваць сцяг, назваўшы яго «нацыянальнай анучай». Аднак пасля такога прысутны ў залі генерал-лейтэнант расейскай арміі, беларус Канстанцін Аляксееўскі на вачах поўнай залі дэпутатаў падышоў да Сцяга, апусціўся на калена ў знак пашаны да штандара і пацалаваў край палотнішча пад гучныя ўсплёскі прысутных. Пасля гэтага іншыя праекты адпалі. 8 мая 1918 года бел-чырвона-белы сцяг быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнага Беларускай Народнай Рэспублікі, што было замацавана 5 жніўня. БЧБ сцяг актыўна выкарыстоўваўся як адзнака адметнасці баявых адзінак з ліку беларускіх жаўнераў, якія змагаліся за незалежнасць Польшчы, Літвы і Украіны.
«Урачыстая прысяга вайскоўцаў на вернасць Украінскай Народнай Рэспубліцы», дзе ў беларускіх жаўнераў маецца бел-чырвона-белы Сцяг. 14 кастрычніка 1919 года. (Крыніца: «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць»)
Постаць аўтара праекту бел-чырвона-белага Сцяга стала вядомай толькі на пачатку 1990-х. Гэта быў ураджэнец Глыбокага Клаўдыюш Дуж-Душэўскі (1891-1959), прадзед якога загінуў у паўстанні 1831 года, дзед быў павешаны за ўдзел у паўстанні 1863-1864 гадоў, а бацькі лічылі сябе «беларусамі польскай культуры». Сам жа ён аднолькава крытыкаваў за стаўленне да беларусаў як палякаў, так і бальшавікоў. Адзін з дзеячаў БНР, які дапамог перацягнуць на наш бок генерала Станіслава Булак-Балаховіча, лідар беларускай дыяспары ў Літве міжваеннага часу, архітэктар, які шмат чаго пабудаваў у Коўне. Ён тройчы арыштоўваўся бальшавікамі як «беларускі нацыяналіст», зведаў на сабе ГУЛАГ.
Рэжым Лукашэнкі называе бел-чырвона-белы сцяг «нацысцкай сімволікай» у той час як сам Дуж-Душэўскі адмовіўся ад супрацы з акупацыйнымі ўладамі ў Беларусі, а за дапамогу габрэям у час другой сусветнай вайны трапіў у канцлагер. Клаўдыюш Дуж-Душэўскі не толькі разам з жонкай Аленай хаваў габрэяў, але і ўдачарыў адну з габрэйскіх дзяўчатак – Марыну Ландаў (па мужу – Расіцкене). Уключаны ў лік «выратавальнікаў габрэяў». Пахаваны на Петрашунскіх могілках у Коўне. Помнік Клаўдыюшу Дуж-Душэўскаму быў адноўлены ў 2023 годзе.
Клаўдыюш Дуж-Душэўскі (у цэнтры) з сям’ёю, жонкай Аленай, сынам Сцяпанам, дачкой Марынай і яе мужам. (Крыніца: «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць»)
Сцяг як нацыянальны сімвал устойліва замацаваўся на тэрыторыі Беларусі і па-за яе межамі, куды раскідала беларусаў Першая сусветнай вайна і рэвалюцыйныя падзеі ў Расеі. Пры гэтым у Заходняй Беларусі бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі сімваламі беларускіх партызанаў, якія змагаліся супраць польскіх уладаў, у выніку ён ледзь не быў адобраны ў якасці аднаго з элементаў дзяржаўнага гербу БССР у 1927 годзе. Але пасля згортвання палітыкі «беларусізацыі» і пачатку рэпрэсіяў нацыянальнай інтэлігенцыі пры Сталіне ўсё змянілася. У 1930 годзе ў БССР выйшаў кніг «У агні народжаная», дзе сцяг быў паказаны як сімвал «класавых ворагаў» Савецкага Саюзу. Пры гэтым у той жа час у Заходняй Беларусі яго шанавалі як БХД на чале з ксяндзём Адамам Станкевічам, так і камуністы. Нездарма ў 1930 годзе паэт-камуніст Максім Танк у вершы «Ты чуеш, брат…» пісаў:
«Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас».
Вучні Радашковіцкай беларускай школы. На Сцягу (надпіс: «Сілай і працай усё пераможам!» (1929) Крыніца: «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць»)
Каб канчаткова паставіць кропку наконт фальсіфікацыяў рэжыму Лукашэнкі па тэме нацыянальнай сімволікі ў гады другой сусветнай вайны, у кнізе змешчаныя 24 дакументы на гэты конт, сабраныя гісторыкам Уладзімірам Ляхоўскім. Польскі даследчык Ежы Гжыбоўскі, які займаўся гэтай тэмай, зазначыў: «Беларуская нацыянальная сімволіка ніколі не была зацверджана акупантамі ў якасці сімвалаў нават асобна ўзятай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі (напрыклад, Генеральнай акругі Беларусь). Яна лічылася ні больш чым распазнавальным знакам беларускіх арганізацый…. Нацысты не стварылі беларускай сімволікі, яна існавала задоўга да іх. Ініцыятыва яе выкарыстання зыходзіла не ад акупантаў, а ад беларускага актыву, які любым коштам фарсіраваў з’яўленне нацыянальных атрыбутаў грамадскай прасторы. Беларускі актыў намагаўся такім чынам хоць сімвалічна прадэманстраваць сваю «самастойнасць».
Прысутнасць гэтых сімвалаў падчас акупацыі толькі пацвярджае факт, што да пачатку Другой сусветнай вайны ў Беларусі не існавала іншай нацыянальна-дзяржаўніцкай геральдычнай і вексілалагічнай традыцыі, здольнай прэтэндаваць на статус агульнанацыянальнай».
БЧБ не прызнаваўся акупацыйнымі нямецкімі ўладамі ў якасці дзяржаўнага сімвалу, аднак ён ужываўся ў якасці нашывак для такіх арганізацыяў як «Беларускі саюз моладзі». У 1991 годзе напярэдадні зацвярджэння сцяга ў якасці дзяржаўнага гісторык Міхась Ткачоў правёў вялікую працу, апытаўшы жыхароў і партызан, якія жылі ў розных рэгіёнах Беларусі, пра выкарыстанне калабарантамі нацыянальнай сімволікі. Выявілася, што ні на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь, ні ў тых частках Беларусі, якія былі ўключаны ў склад Рэйха, зоны тылу групы армій «Цэнтр» ці Рэйхскамісарыята Украіна паліцыя не ўжывала нарукаўных бел-чырвона-белых павязак. Былі апытаныя і аўтары кнігі «Я з вогненнай вёскі», якія таксама такіх фактаў не сустракалі.
Калі «Пагоня» яшчэ магла праскочыць праз цэнзуру, то ў адносінах БЧБ існавала поўная забарона. Яна была парушаная 10 кастрычніка 1988 года, калі ён быў выкарыстаны пры афармленні залі ў Доме кіно, дзе быў утвораны аргкамітэт па стварэнню БНФ. Пасля гэтага дзяржаўныя газеты замест таго, каб «не заўважыць» гэтую падзею, распачалі агітацыю, што сцяг – «фашысцкі», а «Пагоня» – гэта чыста літоўскі герб, які да Беларусі не мае ніякага. Пасля гэтага сцяг з’явіўся на шматтысячным шэсці ў Курапаты 30 кастрычніка 1988 года і шматтысячным мітынгу БНФ на стадыёне «Дынама» 19 лютага 1989 года.
Мітынг на стадыёне «Дынама», 19 лютага 1989 г. Выступае лідар БНФ Зянон Пазняк. (Крыніца: «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць»)
7 чэрвеня 1989 года прайшоў круглы стол у АН БССР, падчас якога спецыяліст па геральдыцы Анатоль Цітоў заявіў: «Мне здаецца, праблема нацыянальнай сімволікі ў многім надуманая. Ці ёсць патрэба дыскутаваць, з’яўляецца ці не бел-чырвона-белы сцяг для беларусаў нацыянальным?.. Паколькі колеры класічнай «Пагоні» белы і чырвоны, – срэбны коннік на чырвоным полі, – то з гэтага спалучэння вынікае бел-чырвона-белы сцяг». Цітоў рабіў выснову, што бел-чырвона-белы сцяг можна лічыць «запраграмаваным» у беларукую нацыянальную геральдычную традыцыю.
12 верасня 1991 года ў Вярхоўным Савеце быў заслуханы даклад аб дзяржаўнай сімволіцы, які агучыў прафесар Міхась Біч. Галоўныя яго тэзы:
Першая старонка газеты «Звязда» за 21 верасня 1991 года. (Крыніца: «Еўрарадыё»)
12 верасня 1991 года была падпісана пастанова: «Зацвердзіць у якасці дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь герб з выявай «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг». А 19 верасня Вярхоўны Савет РБ прыняў Закон «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь». У гэты дзень народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін запісаў у сваім дзённіку: «Нарэшце наш так званы спартыязаваны, паралізаваны парламент прыняў Бел-Чырвона-Белы і Пагоню».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.