навіны

Цягнікі з Расеі ў Беларусь пойдуць аб’язнымі шляхамі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цягнік «Ластаўка», які ездзіць паміж Менскам і Масквой. (Фота: БелТА)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цягнік «Ластаўка», які ездзіць паміж Менскам і Масквой. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia

Усё з-за абрушэння маста ў Вязьме.

Некаторыя цягнікі, якія едуць з Масквы ў Беларусь, будуць выкарыстоўваць аб’язныя шляхі з-за абрушэння маста ў Смаленскай вобласці. Пра гэта паведамляе Маскоўская чыгунка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цягнік «Ластаўка», які ездзіць паміж Менскам і Масквой. (Фота: БелТА)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цягнік «Ластаўка», які ездзіць паміж Менскам і Масквой. (Фота: БелТА)
Падчас правядзення работ па аднаўленні чыгуначнага палатна ў Вязьме аб’язныя шляхі будуць выкарыстоўваць наступныя цягнікі:
№ 56 Гомля – Масква № 55 Масква – Гомля № 2 Менск – Масква № 1 Масква – Менск № 30 Калінінград – Масква № 29 Масква – Калінінград № 3 Масква – Берасце № 8 Берасце – Масква № 28 Берасце – Масква № 27 Масква – Берасце № 141 Архангельск – Смаленск
Пасажыры з білетамі на гэтыя цягнікі могуць здзейсніць пасадку ў Маскве або ў Смаленску і далей па маршруце.
Для пасажыраў цягнікоў «Ластаўка» №744, №732 Смаленск – Масква, №718 Менск – Масква, №721 Масква – Менск і №735 Масква – Смаленск будуць арганізаваныя кампенсацыйныя аўтобусы, якія будуць курсіраваць паміж станцыямі Сямлёва і Вязьма, дзе іх будуць чакаць такія ж цягнікі для працягу паездкі.
Нагадаем, што сёння ў Смаленскай вобласці Расеі абрынуўся аўтамабільны мост над чыгункай па лініі Масква – Смаленск – Ворша – Менск – Берасце. Гэта галоўная чыгуначная магістраль, якая звязвала дзве краіны. У выніку здарэння загінула адна жанчына і пяцёра чалавек шпіталізаваныя.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10