навіны

Горад Орск сыходзіць пад ваду

Ратавальнікі эвакуююць жыхароў з затопленай часткі гораду Орск Арэнбургскай вобласці, Расея. 8 красавіка 2024 года. (Фота: Anatoly Zhdanov / Kommersant Publishing House / AP / East News)
Ратавальнікі эвакуююць жыхароў з затопленай часткі гораду Орск Арэнбургскай вобласці, Расея. 8 красавіка 2024 года. (Фота: Anatoly Zhdanov / Kommersant Publishing House / AP / East News)
podpis źródła zdjęcia

Небывалая паводка прывяла да надзвычайнага здарэння федэральнага маштабу.

Другі па велічыні горад у Арэнбургскай вобласці Расейскай Федэрацыі сыходзіць пад ваду. Небывалая паводка вымушае тысячы людзей пакідаць свае дамы, узровень вады дасягнуў рэкордных значэнняў за ўсе гады метэаназіранняў. 5 красавіка дамбы не справіліся з націскам стыхіі – вада з ракі Урал хлынула на горад з насельніцтвам у 200 тысячаў чалавек. У зоне затаплення апынулася больш за 6600 дамоў, на дадзены момант эвакуявана ўжо больш за 2 тысячы чалавек. Пакуль інфармацыі пра зніклых без вестак людзей не паступала.
Мужчына цягне гумовую лодку, дзе сядзіць жанчына з катом, па затопленай вуліцы пасля прарыву дамбы. Орск, Расея. 7 красавіка 2024 года. (Фота: Anatoly Zhdanov / Kommersant Publishing House / AP / East News)

Пік узроўню вады прагназуецца на 10 красавіка. У бліжэйшыя содні можа быць падтоплена яшчэ больш за 2 тысячы дамоў. З-за паводкі спынілася праца Орскага нафтаперапрацоўчага завода, што ва ўмовах, калі больш за 10 % магутнасцяў расейскіх НПЗ былі выведзеныя з ладу з-за атак украінскіх беспілотнікаў, вельмі крытычна.
У той жа час да будынка адміністрацыі ў Орску прыходзяць натоўпы незадаволеных людзей, якія скардзяцца на невялікія сумы грашовых выплатаў для пацярпелых, бо яны не змогуць пакрыць усіх выдаткаў на рамонт пасля патопу.
«Белсат» зрабіў падборку фотаздымкаў, як водная стыхія наступае на горад.
Супрацоўнікі МНС і паліцыя едуць на лодцы падчас эвакуацыі на затопленай в (Фота: AP Photo / East News)
Супрацоўнікі МНС і паліцыя едуць на лодцы падчас эвакуацыі на затопленай в (Фота: AP Photo / East News)
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10