навіны

Васьмёра іншаземцаў скокнулі з чацвёртага паверху ў цэнтры Менску

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вуліца Раманаўская Слабада ў Менску. (Фота: photobuildings.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вуліца Раманаўская Слабада ў Менску. (Фота: photobuildings.com)
podpis źródła zdjęcia

Некаторыя трапілі ў лякарню, адзін – у цяжкім стане.

У цэнтры Менску па вуліцы Раманаўская Слабада ў ноч на 8 красавіка адразу васьмёра іншаземцаў скокнулі з чацвёртага паверху будынку. Некаторыя трапілі ў лякарню, піша выданне «Зеркало».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вуліца Раманаўская Слабада ў Менску. (Фота: photobuildings.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вуліца Раманаўская Слабада ў Менску. (Фота: photobuildings.com)
Крыніцы выдання сцвярджаюць, што інцыдэнт адбыўся недзе а другой ночы 8 красавіка.
У кватэры на чацвёртым паверсе на Раманаўскай Слабадзе ў Менску былі 14 хлопцаў з Індыі, усе прыкладна 22-гадовага ўзросту. Але раптам у кватэры нешта адбылося, што прымусіла прынамсі васьмярых з іх скокнуць з кватэры праз акно.
Паводле крыніцы выдання, ёсць дзве версіі таго, што магло адбыцца ўнутры:


,,

«Першая: ім нібы нейкі пакістанец пагражаў пісталетам. Пасля казалі, што, магчыма, ён быў з нажом. Міліцыю выклікалі самі гэтыя хлопцы. І потым восем чалавек скокнулі, а шасцёра засталіся – пабаяліся, – кажа суразмоўца «Зеркала». – Другая: раніцай ужо з’явілася інфармацыя, што быў гэта міліцэйскі рэйд. А яны без дакументаў, вось і пасаскоквалі».


Выданне адзначае, што чацвёра з хлапцоў атрымалі траўмы і цяпер яны ў лякарні. Адзін з іх – у цяжкім стане.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10