навіны

Жыхара Берасця аштрафавалі за гандаль месцамі ў чарзе на мяжы

Чарга ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Берасці ў бок Польшчы. 3 красавіка 2024 года. (Фота: «Варшавка Граница Брест-Тересполь» / Telegram)
Чарга ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Берасці ў бок Польшчы. 3 красавіка 2024 года. (Фота: «Варшавка Граница Брест-Тересполь» / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Цана паслугі – 170 долараў.

Эканамічны суд Берасцейскай вобласці аштрафаваў мясцовага жыхара на 1200 рублёў за дзейнасць, «накіраваную на сістэматычнае атрыманне прыбытку ад аказання паслуг для спрыяння заезду без чаргі ў пункт пропуску».
Чарга ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Берасц (Фота: «Варшавка Граница Брест-Тересполь» / Telegram)
Чарга ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Берасц (Фота: «Варшавка Граница Брест-Тересполь» / Telegram)
Як паведамляе прэс-служба суда, 7 сакавіку 2024 года мужчына ў аўтамабільнай чарзе ў пункце пропуску «Берасце» прапанаваў дапамогу ў хутчэйшым мінанні мяжы працаўніку падатковай інспекцыі, які акурат праводзіў кантрольнае правяранне. Берасцеец прасіў за свае паслугі 170 долараў.
У судзе зазначылі, што мужчына сістэматычна аказваў такія паслугі. У перыяд са жніўня 2022 да сакавіка 2024 года парушальнік «увесь час быў на тэрыторыі, прылеглай да кантрольна-прапускнога пункту «Варшаўскі мост», на што паказвалі больш за 20 тысяч ягоных тэлефонных злучэнняў з гэтай мясцовасці».
Дзейнасць мужчыны была кваліфікаваная паводле артыкулу аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (частка 2 артыкула 13.3 КаАП).
Гэта ўжо не першы выпадак, калі падаткавікі штрафуюць беларусаў, якія прадаюць месца ў мяжы.
Нагадаем, на выездзе з Беларусі ў Польшчу апошнімі днямі не знікаюць вялізныя чэргі з аўтамабіляў і аўтобусаў. 8 красавіка чэргі з легкавікоў склалі больш чым 500 машынаў. 9 красавіка ўвесь дзень стабільна больш за 300 машынаў усё яшчэ чакаюць заезду ў Польшчу. Людзям даводзіцца стаяць у чэргах больш за содні.
Памежны пераход «Тэрэспаль – Берасце». Тэрэспаль, Польшча. 9 красавіка 2024 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
У чарзе больш за содні, месцы прадаюць за 150 еўраў. Як беларусы едуць у Польшчу навіны
Пра тое, што адбываецца цяпер на мяжы, чытайце ў рэпартажы «Белсат» з памежнага пераходу «Тэрэспаль – Берасце».
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10