навіны

У Польшчы затрымалі беларуса за перавозку матацыкла і квадрацыкла, скрадзеных у Нямеччыне

Скрадзены матацыкл, знойдзены ў грузавым адсеку мікрааўтобуса, якім кіраваў затрыманы беларус. (Фота: .strazgraniczna.pl)
Скрадзены матацыкл, знойдзены ў грузавым адсеку мікрааўтобуса, якім кіраваў затрыманы беларус. (Фота: .strazgraniczna.pl)
podpis źródła zdjęcia

Мужчыне пагражае да 5 гадоў турмы.

Падчас спробы ўвезці скрадзеныя транспартныя сродкі ў Польшчу праз аўтабан А2 быў затрыманы грамадзянін Беларусі, паведамляе польская памежная ахова.
Скрадзены матацыкл, знойдзены ў грузавым адсеку мікрааўтобуса, якім кіраваў  (Фота: .strazgraniczna.pl)
Скрадзены матацыкл, знойдзены ў грузавым адсеку мікрааўтобуса, якім кіраваў (Фота: .strazgraniczna.pl)
Памежнікі сумеснага польска-нямецкага пасту ў Свецку на аўтабане А2 знайшлі скрадзеныя матацыкл і квадрацыкл падчас праверкі мікрааўтобуса Fiat, якім кіраваў 32-гадовы беларус – мужчына прад’явіў беларускі пашпарт і польскі дазвол на жыхарства. Матацыкл і квадрацыкл знаходзіліся ў грузавым адсеку мікрааўтобуса.
Пасля праверкі транспартных сродкаў па базах памежнай службы высветлілася, што яны былі скрадзеныя на тэрыторыі Нямеччыны. Беларус не змог прадставіць дакументаў на іх, таксама ён не мог сказаць, каму яны належаць. Мужчыну затрымалі і перадалі паліцыі.
Кошт квадрацыкла і матацыкла ацэньваецца ў больш чым 85 тысяч злотых (больш за 21 тысячу долараў)
Беларусу пагражае турэмны тэрмін да 5 гадоў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10