навіны

ЗША публічна раскрытыкавалі ўкраінскія атакі на НПЗ у Расеі

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

Лойд Осцін прапанаваў ЗСУ замест гэтага засяродзіцца на вайсковых цэлях.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін заявіў, што ўкраінскія ўдары па расейскім нафтаперапрацоўчым заводам могуць паўплываць на сусветныя энергетычныя рынкі, і заклікаў афіцыйны Кіеў замест гэтага засяродзіцца на вайсковых цэлях. Пра гэта піша «Bloomberg».
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
Украіна пры дапамозе беспілотнікаў чыніць рэгулярныя атакі на НПЗ у Расеі, каб скараціць пастаўкі паліва для расейскіх вайскоўцаў і абмежаваць даходы Масквы ад экспарту. Украінскія ўдары ацэньваюцца экспертамі як вельмі эфектыўнымі, яны наносяць значную шкоду нафтаперапрацоўчым магутнасцям.


,,

«Гэтыя атакі могуць мець непасрэдны эфект з пункту гледжання глабальнай энергетычнай сітуацыі», – сказаў Осцін камітэту Сената па справах узброеных сілаў.


Паводле міністра, Украіне лепш засяродзіцца на знішчэнні тактычных і аператыўных цэляў, якія могуць паўплываць непасрэдна на баявыя дзеянні.
ЗША ўпершыню публічна выказалі незадаволенасць атакамі на расейскія НПЗ. Раней пра гэту пазіцыю Белага дому на гэты конт было вядома толькі з публікацыяў заходніх медыяў і заяваў прэзідэнта Украіны Уладзімір Зяленскі. «Рэакцыя ЗША на гэта не была станоўчай», – падкрэсліў ён у інтэрв’ю The Washington Post, дадаўшы, што Вашынгтон не можа абмяжоўваць Украіну ў выкарыстанні ўласнай зброі.
Цяперашнія выказванні Осціна былі раскрытыкаваныя сенатарам-рэспубліканцам Томам Коттанам які абвінаваціў Белы дом у ён перашкаджае эфектыўным дзеянням Украіны з палітычных прычынаў.


,,

«Думаю, што адміністрацыя Байдэна не хоча, каб кошты на газ падвышаліся ў год выбараў», – зазначыў ён.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: nokta.md)
Паліва – не збожжа, а тавар для войска. Ці будзе Беларусь закрываць патрэбы расейскай арміі ў паліве? навіны
«Bloomberg» звяртае ўвагу на тое, што адміністрацыя Джо Байдэна прысвячае шмат увагі барацьбе з інфляцыяй, у тым ліку цэны на бензін для амерыканскіх спажыўцоў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10