навіны

Спазненне ад 3 да 5 гадзінаў. Як ходзяць цягнікі паміж Беларуссю і Расеяй?

Аварыйныя работы на чыгунцы пасля абвалу мосту ў Вязьме, Расея. 9 красавіка 2024 года. (Скрыншот: mzd_rzd / Telegram)
Аварыйныя работы на чыгунцы пасля абвалу мосту ў Вязьме, Расея. 9 красавіка 2024 года. (Скрыншот: mzd_rzd / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

У рух цягнікоў умяшаўся мост, што абрынуўся ў Смаленскай вобласці.

8 красавіка ў расейскай Вязьме абрынуўся мост, перагарадзіўшы галоўную чыгуначную магістраль паміж Беларуссю і Расеяй. Цягнікі пусцілі альтэрнатыўным маршрутам, а пасажыры хуткасных электравікоў «Ластаўка» вымушаныя рабіць перасадку на аўтобусы.
Аварыйныя работы на чыгунцы пасля абвалу мосту ў Вязьме, Расея. 9 красавіка 2024 года. (Скрыншот: mzd_rzd / Telegram)
Аварыйныя работы на чыгунцы пасля абвалу мосту ў Вязьме, Расея. 9 красавіка 2024 года. (Скрыншот: mzd_rzd / Telegram)
Абломкі мосту ў Вязьме пашкодзілі рэйкі, кантактны провад ды іншую інфраструктуру. На месцы здарэння працягваецца ліквідацыя наступстваў. Як паведамляе Маскоўская чыгунка, працуюць чатыры адмысловыя аднаўленчыя цягнікі, 20 адзінак тэхнікі і больш за 300 асобаў.
Кіраўнік Смаленскай вобласці Васіль Анохін заявіў, што абрынуліся 6 з 7 пралётаў – аднаўляць няма чаго, там пабудуць новы пуцеправод.
Мост, што абрынуўся, перагарадзіў галоўную чыгуначную магістраль паміж Беларуссю і Расеяй. Там штодня праходзіць ад 14 да 23 пасажырскіх цягнікоў і 10–15 параў грузавых, падлічыла суполка «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси».


Пасажырскія цягнікі для чыгуначнікаў – галоўны прыярытэт, таму былі хутка знойдзеныя альтэрнатыўныя варыянты.
Хуткасныя электравікі «Ластаўка», што ходзяць паміж Менскам і Масквою, спыняюцца ў Смаленскай вобласці. Пасажыраў перасаджваюць у аўтобусы, давозяць да наступнай чыгуначнай станцыі і зноў саджаюць у цягнік. Аўтобусы курсуюць паміж Вязьмаю і Сямлёвам.
Аўтобусы МАЗ, на якіх возяць пасажыраў «Ластавак» паміж Вязьмаю і Сямлёвам. 9 красавіка 2024 года. (Фота: vyazmaonline / «ВКонтакте»)
Аўтобусы МАЗ, на якіх возяць пасажыраў «Ластавак» паміж Вязьмаю і Сямлёвам. 9 красавіка 2024 года. (Фота: vyazmaonline / «ВКонтакте»)
Онлайн-табло станцыі «Менск-Пасажырскі» сведчыць, што такі шлях забірае на 3 гадзіны болей, чымся звычайна. Менавіта з такім спазненнем у беларускай сталіцы чакаюць «Ластаўку», якая мелася прыбыць а 13:10.
Альтэрнатыўны маршрут чыгуначнага руху ў Смаленскай вобласці Расеі. (Графіка: Белсат)
Альтэрнатыўны маршрут чыгуначнага руху ў Смаленскай вобласці Расеі. (Графіка: Белсат)
Астатнія цягнікі пусцілі ў аб’езд праз Калужскую вобласць Расеі:
Альтэрнатыўны маршрут чыгуначнага руху ў Смаленскай вобласці Расеі. (Графіка: Белсат)
Альтэрнатыўны маршрут чыгуначнага руху ў Смаленскай вобласці Расеі. (Графіка: Белсат)
Такі вымушаны маршрут вымагае дадатковага часу для падарожжа. Напрыклад, цягнік № 27 Масква – Берасце прыбыў сёння ў Менск са спазненнем на 4 гадзіны, цягнік № 1 Масква – Менск адхіліўся ад раскладу на 4 гадзіны 20 хвілінаў, а цягнік № 3 Масква – Берасце – на 4 гадзіны 45 хвілінаў.
Колькі часу давядзецца трываць такія нязручнасці, невядома. У кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі кажуць, што ўсё залежыць ад расейскага боку, а там аніякай інфармацыі на гэты конт, маўляў, пакуль не даюць:
Разбураны мост у Вязьме. (Крыніца: Mash / Telegram)
У Смаленскай вобласці абрынуўся мост над чыгункай, што звязвае Беларусь і Расею навіны


,,

«Проста цяпер такой інфармацыі няма. Гэта залежыць не ад Беларускай чыгункі, чакаем на інфармацыю з боку Расеі. Цягнікі будуць адпраўляцца, магчымыя адхіленні ад графіку, імаверна, падвоз будзе на тэрыторыі Расеі наладжаны ці расчысцяць адзін пуць. На гэты момант такой інфармацыі ў нас няма пакуль што».


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10