навіны

Прэзідэнт Кіпру запэўніў Ціханоўскую, што працуе над тым, каб перакрыць шчыліны ў санкцыях

Святлана ЦІханоўская і прэзідэнт Кіпру Нікас Хрыстадулідэс 10 красавіка 2024 г. (Фота: Офіс Ціханоўскай)
Святлана ЦІханоўская і прэзідэнт Кіпру Нікас Хрыстадулідэс 10 красавіка 2024 г. (Фота: Офіс Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

Адбылася і сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Падчас свайго першага візіту на Кіпр абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з уладамі краіны, дыпламатамі акрэдытаваных там амбасадаў, а таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Пра гэта паведамілі «Белсату» ў Офісе дэмакратычнай лідаркі.
Святлана ЦІханоўская і прэзідэнт Кіпру Нікас Хрыстадулідэс 10 красавіка 2024 г. (Фота: Офіс Ціханоўскай)
Святлана ЦІханоўская і прэзідэнт Кіпру Нікас Хрыстадулідэс 10 красавіка 2024 г. (Фота: Офіс Ціханоўскай)
Прэзідэнт Кіпру Нікас Хрыстадулідэс 10 красавіка запэўніў Святлану Ціханоўскую ў падтрыманні дэмакратычных сілаў і беларускага народу. Палітыка Кіпра застаецца паслядоўнай у ізаляцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, сказаў ён.
Прэзідэнт запэўніў Ціханоўскую, што кіпрскі ўрад працуе над тым, каб перакрыць шчыліны ў санкцыях і заблакаваць кампаніі, якія звязаныя з рэжымам.
Яны абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў на Кіпры, у прыватнасці атрыманне пашпарту замежніка, спрашчэнне працэдураў, каб не патрабавалася вяртанне ў Беларусь. Абмяркоўвалася падтрыманне сумленных беларускіх кампаніяў, якія рэлакаваліся на Кіпр, сітуацыя ў рэгіёне, пытанне санкцыяў на ўзроўні Еўразвязу, супольныя крокі на міжнароднай арэне.
Таксама Ціханоўская сустрэлася са спікеркай кіпрскага парламенту Анітай Дымітрыу. Яна падзякавала за цвёрдую пазіцыю па непрызнанні рэжыму Лукашэнкі, падтрыманне дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне ды заклікала Кіпр усталяваць стасункі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Аб’яднаным пераходным кабінетам.
Ціханоўская і Дымітрыу абмеркавалі ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, закрыццё шчылін, выяўленне актываў, звязаных з рэжымам, а таксама падтрыманне сумленнага беларускага бізнесу, спрашчэнне легалізацыі для беларусаў, кароткатэрміновыя праграмы рэабілітацыі для дзяцей палітвязняў.
Святлана ЦІханоўская і спікерка кіпрскага парламенту Аніта Дымітрыу 10 красавіка 2024 г. (Фота: Офіс Ціханоўскай)
Святлана ЦІханоўская і спікерка кіпрскага парламенту Аніта Дымітрыу 10 красавіка 2024 г. (Фота: Офіс Ціханоўскай)
Потым адбыліся слуханні ў Камітэце замежных справаў кіпрскага парламенту, дзе абмяркоўвалі пытанні падтрымкі грамадзянскай супольнасці, санкцыяў, стварэнне групы сяброў дэмакратычнай Беларусі або прызначэнне дэпутата, адказнага за Беларусь. Дэпутаты паабяцалі разгледзець рэзалюцыю па Беларусі, а таксама падтрымаюць беларускія ініцыятывы ў ПАРЕ і ПА АБСЕ. Парламентарыі выказалі жаданне стаць хроснымі для палітычных вязняў.
9 красавіка адбылася і сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Цяпер на востраве жыве каля 5000 беларусаў. Удзельнікі сустрэчы распавялі пра тыя праблемы і пытанні, з якімі яны сутыкаюцца: легалізацыя, атрыманне візаў, апастылі, даведкі аб несудзімасці і шлюбе, складанасці з адкрыццём рахункаў, адсутнасць паштовых адпраўленняў, пашпарта замежніка, непрызнанне беларускіх правоў кіроўцы, адсутнасць беларускай амбасады ці кансулату.
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Ціханоўская на Кіпры назвала ўмовы, калі можа разваліцца рэжым у Беларусі навіны
Прадстаўнікі дыяспары распавялі Ціханоўскай пра сваю актыўнасць, пра мітынгі і акцыі, якія яны ладзяць на Кіпры.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10