навіны

Улады Расеі звінавацілі Казахстан у няправільным скідзе вады. А таксама ў русафобіі

Казахстанскія ратавальнікі эвакуююць жыхароў затопленага пасёлка Пакроўка, прыкладна ў 90 км ад гораду Петрапаўлаў, Казахстан. 9 красавіка 2024 года. (Фота: Evgeniy Lukyanov / AFP / East News)
Казахстанскія ратавальнікі эвакуююць жыхароў затопленага пасёлка Пакроўка, прыкладна ў 90 км ад гораду Петрапаўлаў, Казахстан. 9 красавіка 2024 года. (Фота: Evgeniy Lukyanov / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia

Гэта далёка не першы выпад пракрамлёўскай прапаганды на адрас Казахстану.

Паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расеі ва Уральскай федэральнай акрузе Уладзімір Якушаў заявіў, што Казахстан павінен быў узгадняць з Расеяй скід вады з вадасховішчаў. Пра гэта паведамляе Orda.kz са спасылкай на эфір РБК.
Казахстанскія ратавальнікі эвакуююць жыхароў затопленага пасёлка Пакроўка, прыкладна ў 90 км ад гораду Петрапаўлаў, Казахстан. 9 красавіка 2024 года. (Фота: Evgeniy Lukyanov / AFP / East News)
Казахстанскія ратавальнікі эвакуююць жыхароў затопленага пасёлка Пакроўка, прыкладна ў 90 км ад гораду Петрапаўлаў, Казахстан. 9 красавіка 2024 года. (Фота: Evgeniy Lukyanov / AFP / East News)
Уладзімір Якушаў, кажучы пра паводкі ў расейскіх рэгіёнах, у прыватнасці, у Курганскай і Цюменскай вобласцях, заявіў, што на ўзровень «вялікай вады» ў гэтых раёнах паўплываў скід вады з вадасховішчаў, размешчаных у суседнім Казахстане.
«Калі мы кажам пра Курганскую і Цюменскую вобласці, трэба ўлічваць такі фактар, як сістэму вадасховішчаў, якія на тэрыторыі суседняга Казахстану. Калі ў нас вось такія зімы і калі ў нас дастаткова вялікая колькасць снегу, і ў вадасховішчы збіраецца дастаткова вялікі запас вады, то нам ёсць у гэтым плане што адпрацаваць з нашымі калегамі, каб скід з вадасховішчаў гэтай вады быў больш узгоднены, правільны і больш роўны. Ёсць тут яшчэ момант, над чым працаваць. Калі мы тут падкарэктуем, то такіх праблемаў можна пазбегнуць», – сказаў чыноўнік.
Тым часам у сакавіку на расейскай платформе RuTube быў выкладзены фільм «Асабісты вораг караля. Казахстанскі залом» аўтарства Андрэя Лугавога – былога супрацоўніка КДБ і дэпутата Дзяржаўнай думы РФ, якога падазраюць у атручванні палоніем у Лондане Аляксандра Літвіненкі. У сваёй стужцы палітык параўнаў Казахстан з Украінай і заявіў, што насамрэч рэспубліка «кіруецца англасаксамі». Паводле яго, Казахстан – краіна, «дзе ўсё часцей праяўляецца русафобія».
Гэта далёка не першы выпад пракрамлёўскай прапаганды на адрас Казахстану, адзначае «Настоящее время». Тэма «русафобіі» Астаны рэгулярна ўзнімаецца на дзяржтэлеканалах у Расеі. Часам нават даходзіць да заклікаў «вярнуць Расеі «гістарычныя землі» Паўночнага Казахстану.
Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў 6 красавіка звярнуўся да народу краіны ў сувязі з цяжкай сітуацыяй з прычыны паводак. Надзвычайнае становішча абвешчанае ў 10 з 17 вобласцяў краіны.
Паліцыя ў расейскім Орску. (Фота: Ирина Волк / Telegram)
«Крадуць сярод белага дня». У затопленым расейскім Орску актывізаваліся марадзёры навіны
Моцная паводка назіраецца і ў суседніх з Казахстанам вобласцях Расеі. Там прарвала дамбу на рацэ Урал. Вядома, што ёсць загінулыя.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10