Вырасла колькасць ахвяраў авіяўдару па Канстанцінаўцы: знайшлі целы маці і дзіця
10.04.2024, 14:17
Вынікі расейскага авіяўдару па Канстанцінаўцы 9 красавіка. (Фота: Головне управління ДСНС України у Донецькій області / Facebook)
podpis źródła zdjęcia
Агулам тры чалавекі загінулі, яшчэ двое атрымалі раненні.
Да трох чалавек вырасла колькасць загінулых у выніку ўдару па Канстанцінаўцы ў Данецкай вобласці, які расейская авіяцыя ўчыніла 9 красавіка.
Вынікі расейскага авіяўдару па Канстанцінаўцы 9 красавіка. (Фота: Головне управління ДСНС України у Донецькій області / Facebook)
Удар па Канстанцінаўцы быў нанесены ўдзень 9 красавіка: расейская авіяцыя скінула 500-кілаграмовую бомбу (КАБ-500) на жылы квартал. У выніку загінуў 59-гадовы мужчына, двое чалавек атрымалі раненні.
10 красавіка пад заваламі дома ў Канстантынаўцы ратавальнікі знайшлі целы 42-гадовай маці і яе 12-гадовага сына.
Такім чынам, у выніку расейскага авіяўдару тры чалавекі загінулі і двое атрымалі раненні.
Украінская пракуратура распачала крымінальныя справы за парушэнне законаў і звычаяў вайны (ч. 2 арт. 438 КК Украіны).