навіны

Лукашэнка ляціць у Маскву, каб сустрэцца з Пуціным у фармаце сам-насам

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Сочы, Расея. 15 верасня 2023 года. (Фота: Kremlin.ru)
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Сочы, Расея. 15 верасня 2023 года. (Фота: Kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia

Сярод іншага плануюць абмеркаваць міжнародную абстаноўку.

11 красавіка ў Маскве Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Сочы, Расея. 15 верасня 2023 года. (Фота: Kremlin.ru)
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Сочы, Расея. 15 верасня 2023 года. (Фота: Kremlin.ru)
Паводле Telegram-каналу «Пул Первого», Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмяркуюць развіццё супрацы Беларусі і РФ у розных сферах і «пытанні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні».
«У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў у рэагаванні на існыя выклікі і пагрозы», – зазначаецца ў паведамленні.
12 красавіка Лукашэнка і Пуцін возьмуць удзел у супольным мерапрыемстве з нагоды Дня касманаўтыкі, падвядуць вынікі місіі на МКС і абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацы ў касмічнай сферы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Я-Военный.Бел / Telegram)
«Мілітарысцкая ліхаманка Лукашэнкі». Да чаго рыхтуецца беларускае войска і ці адкрые Расея другі фронт навіны
Раней гэтая сустрэча не анансавалася.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10