Суд Еўразвязу зняў санкцыі з расейскіх алігархаў Фрыдмана і Авэна
10.04.2024, 12:55
Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Суд палічыў недаказаным, што алігархі падтрымліваюць вайну супраць Украіны.
Еўрапейскі суд у Люксембургу задаволіў пазоў расейскіх алігархаў Пятра Авэна і Міхаіла Фрыдмана, якія прасілі зняць з іх санкцыі ЕЗ. Пра гэта паведамляе РБК.
Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года Пятра Авэна і Міхаіла Фрыдмана ўключылі ў санкцыйныя спісы на рашэнне Рады ЕЗ, бо алігархаў палічылі звязанымі з падсанкцыйнымі асобамі і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.
На судзе расейцы настойвалі, што доказы, прадстаўленыя Радай ЕЗ, ненадзейныя і не заслугоўваюць даверу. Суд ЕЗ з гэтым пагадзіўся. Як зазначаецца ў рашэнні, ступень блізкасці да Пуціна і ягонага атачэння не сведчыць аб тым, што яны падтрымліваюць агрэсію супраць Украіны або аказваюць матэрыяльную ці фінансавую падтрымку асобам, адказным за анексію Крыму і дэстабілізацыю Украіны.
Выданне The Insider нагадвае, што былы старшыня праўлення апазіцыйнага Фонду барацьбы з карупцыяй Леанід Волкаў накіроўваў ліст у офіс вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі, у якім прапанаваў выключыць з еўрапейскага санкцыйнага спісу Авэна і Фрыдмана, паколькі тыя нібыта не падтрымліваюць курс Крамля і трапілі ў спіс несправядліва. Аднак пазней Волкаў прызнаў гэты лісты палітычнай памылкай, сышоў у адстаўку, а ФБК унесла Фрыдмана ў спіс «карупцыянераў і распальвальнікаў вайны».