навіны

Павел Латушка прапануе польскім уладам аднавіць праграму PBH

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Павел Латушка. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Павел Латушка. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Якія яшчэ захады дзеля спрашчэння легалізацыі для беларусаў у Польшчы прапанаваў палітык?

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выступіў на канферэнцыі «Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема», што праходзіць гэтымі днямі ў польскім Сьлесіне, і зрабіў шэраг прапановаў, як спрасціць легалізацыю і вядзенне бізнесу для беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Павел Латушка. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Павел Латушка. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Паводле Паўла Латушкі, дапамога для беларусаў за мяжой – адная з найважнейшых задачаў для дэмакратычных сілаў Беларусі. Бо з прычыны бесперапынных рэпрэсіяў цягам чатырох гадоў у Польшчы апынуліся тысячы беларусаў. Многія з іх пазбаўленыя прафесіі, маёмасці, сродкаў і магчымасці выконваць патрабаванні польскага заканадаўства ў сферах легалізацыі і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдураў.
«Больш за 6 тысяч прадпрыемстваў, адным з акцыянераў у якіх ёсць беларуская кампанія ці грамадзянін Беларусі, дзейнічалі ў Польшчы ў 2023 годзе. 12 тысяч грамадзянаў Беларусі займаліся аднаасобнай гаспадарчай дзейнасцю. 122 тысячы грамадзянаў Беларусі плацілі сацыяльныя ўнёскі ў Польшчы. Больш за 12 тысяч студэнтаў з Беларусі вучыліся ў Польшчы. Большасць беларусаў, якія пакінулі дом, апынуліся менавіта ў Польшчы. Яны хочуць легальна працаваць, вучыцца, плаціць падаткі, развіваць сваю справу», – кажа кіраўнік НАУ.
Падчас канферэнцыі Павел Латушка агучыў наступныя прапановы:
Усе матэрыялы, неабходныя для ўладкавання ўзнятых пытанняў, будуць перададзеныя Вышэйшай школай кіраўніцкіх кадраў і НАУ ў дзяржаўныя органы Польшчы.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10