навіны

Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы. Казала пра візы, санкцыі, палітвязняў

Радослаў Сікорскі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай (Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай)
Радослаў Сікорскі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай (Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

Сярод іншага Ціханоўская размаўляла аб працягу падтрымання Польшчаю «Белсату» ды іншых медыяў.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 12 красавіка працягнула візіт у Грэцыю. Падчас Дэльфійскага эканамічнага форуму яна сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім, расказала прэс-служба Офісу Ціханоўскай.
Радослаў Сікорскі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай (Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай)
Радослаў Сікорскі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай (Фота: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская падзякавала Радаславу Сікорскаму за «моцны голас на падтрыманне свабоднай Беларусі на міжнароднай арэне», за непрызнанне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама дапамогу беларусам у Польшчы.
Ціханоўская абмеркавала з Сікорскім прапановы, складзеныя разам з Аб’яднаным пераходным кабінетам і Народным антыкрызісным упраўленнем. Размаўлялі пра наступнае:
Ціханоўская ў Грэцыі таксама выступіла на геапалітычнай секцыі Дэльфійскага форуму і слуханнях у Камітэце замежных справаў парламенту Грэцыі, сустракалася з былым сталым прадстаўніком Злучаных Штатаў у NATO і з былою спецпрадстаўніцаю ЗША ў справе Беларусі, а таксама з вядомым балгарскім палітолагам Іванам Крыстэвам, адным з заснавальнікаў Еўрапейскай рады міжнародных стасункаў.
Ціханоўская таксама сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Грэцыі Георгіёсам Папандрэў, праўнукам паўстанца 1863 года Зыгмунта Мінейкі. Яна перадала праўнуку паўстанца радавод, здымкі ягоных продкаў, матэрыялы пра беларускі маёнтак і кнігу мемуараў прадзеда.
Святлана Ціханоўская на Дэльфійскім эканамічным форуме (Фота: прэс-служба офісу Святланы Ціханоўскай)
Ціханоўская выступіла на Дэльфійскім форуме ў Грэцыі. Казала пра палітвязняў і геапалітыку навіны
У планах візіту – сустрэча з прэзідэнтам Грэцыі і мэрам Афінаў.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10